Польскія рэгіёны могуць страціць эўрадатацыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        22.09.2018 15:47
                    
                                 
                
                
                    Мясцовыя ўлады не пасьпяваюць выкарыстаць прызнаныя сродкі, інакш яны прападуць.
                
                
                    
                        
Minister Jerzy KwiecińskiFoto: materiały prasowe MIiR
                     
                
                
                
               
                
                         Сытуацыяй занепакоены міністар інвэстыцый ды разьвіцьця Ежы Квеціньскі. Чыноўнік заявіў, што з-за спазьненьняў мясцовых уладаў пад пагрозай невыкарыстаньня 1,3 мільярды эўра.
Міністар падкрэсьліў, што 400 мільёнаў эўра Польшча можа назаўсёды страціць, калі іх не выдаткаваць да канца года. Недзе 900 мільёнаў эўра прыйдзецца перадаць у іншыя рэгіёны, якія лепш спраўляюцца з іх выкарыстаньнем, або прызначыць на нацыянальныя праграмы.
У якасьці прыкладу нэгатыўнага выкарыстаньня фондаў ЭЗ міністар распавёў пра адно з ваяводзтваў у 2016 годзе, якое замест 130 мільёнаў эўра выкарыстала толькі 63 мільёны.
Рэгіёны згубяць датацыі з Эўразьвязу, калі не паляпшаюць іх выкарыстаньне, зазначыў міністар.
ПР/юл