Прамысловая вытворчасьць у Польшчы вырасла на 5%
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        19.09.2018 13:03
                    
                    Пост прададзенай вытворчасьці фіксаваўся ў 28 з 34 сэктараў прамысловасьці.
                
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Прамысловая вытворчасьць у Польшчы вырасла на 5%
Пост прададзенай вытворчасьці фіксаваўся ў 28 з 34 сэктараў прамысловасьці.
У жніўні прамысловая вытворчасьць у Польшчы вырасла на 5% у гадавым вылічэньні, а ў параўнаньні з папярэднім месяцам бягучага году павялічылася на 0,8%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне. 
У параўнаньні зь мінулым годам рост прададзенай вытворчасьці фіксаваўся ў 28 з 34 сэктараў прамысловасьці - у тым ліку ў машынабудаўніцтве й вытворчасьці нафтапрадуктаў. Зьніжэньне продажу вытворчасьці назіралася, між іншым, у выпадку фармацэўтыкі, вырабаў са скуры, кампутараў, электронных і аптычных вырабаў.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне паведаміла таксама пра 20-працэнтны рост аб'ёму будаўніча-мантажных работаў. 
аз