Вялікая партыя марыхуаны затрымана на паўночным усходзе Польшчы
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        17.09.2018 14:28
                    
                    Падчас затрыманьня 31-гадовы падазраваны паспрабаваў уцячы з уласнага дому, але будынак быў акружаны паліцэйскімі.
                
www.pixabay.com
                     
Вялікая партыя марыхуаны затрыманая на паўночным усходзе Польшчы
Дваццаць тры кіляграмы марыхуаны канфіскавалі паліцэйскія Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі ў Ольштыне. Падчас апэрацыі сілавікоў быў затрыманы мужчына, які хаваў вялікую колькасьць наркотыкаў у сябе ў дому, а таксама на працы.
31-гадовы падазраваны паспрабаваў уцячы з уласнага дому, але будынак быў акружаны паліцэйскімі. Падчас вобшуку высьветлілася, што большасьць наркотыкаў, а менавіта 20 кіляграм марыхуаны, былі схаваныя ў аўтамабільных шынах.
Падазраваны трапіў у ізалятар часовага ўтрыманьня тэрмінам на 3 месяцы. Сьледчыя высьвятляюць адкуль паходзіць такая вялікая партыя каноплі, а таксама, хто канчаткова павінен быў атрымаць наркотыкі.
эж
Дваццаць тры кіляграмы марыхуаны канфіскавалі паліцэйскія Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі ў Ольштыне. Падчас апэрацыі сілавікоў быў затрыманы мужчына, які хаваў вялікую колькасьць наркотыкаў у сябе ў дому, а таксама на працы.
Падчас затрыманьня 31-гадовы падазраваны паспрабаваў уцячы з уласнага дому, але будынак быў акружаны паліцэйскімі. У выніку вобшука высьветлілася, што большасьць наркотыкаў, а менавіта 20 кіляграм марыхуаны, былі схаваныя ў аўтамабільных шынах.