Logo Polskiego Radia
Print

Паўстане фонд для фінансаваньня фільмаў пра Польшчу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.09.2018 13:34
Умовай для атрыманьня фінансаваньня будзе праходжаньне так званага «культурнага тэсту».
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Паўстане фонд для фінансаваньня фільмаў пра Польшчу
Не пазьней за 1 студзеня наступнага года сваю працу распачне распачне Аўдыёвізуальных фонд. Фонд будзе створаны з мэтай фінансаваньня фільмаў рэжысёраў, якія хочуць здымаць фільмы ў Польшчы ды пра Польшчу.
Віцэ-прэмʼер, міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі заявіў, што законапраект ужо знаходзіцца ў Сэйме: «Ёсьць згода на рэалізацыю праекта. Не пазьней за 1 студзеня Фонд будзе запушчаны, гэта 200 млн злотых, прыблізна 54 млн даляраў».
Умовай для атрыманьня фінансаваньня будзе праходжаньне так званага «культурнага тэсту». Віцэ-прэмʼер Глінскі пераконвае, што гэты інструмэнт выкарыстоўваецца ва ўсіх краінах, дзе функцыянуе такая падтрымка кінэматаграфістаў: «Гаворка ідзе пра тое, ці стужка нейкім чынам зьвязаная з краінай. Калі хтосьці вылучае дзяржаўныя грошы, то ён хацеў бы, каб грамадзтва нешта атрымала ў адказ. Напрыклад, працаўладкаваньне спэцыялістаў з нашай краіны. Калі ж гаворка ідзе пра стварэньне іміджу краіны, то выкарыстаньне нейкіх элемэнтаў гісторыі і г.д.»
Міністар Пятро Глінскі дадаў, што з Фонду сродкі змогуць атрымліваць ня толькі польскія кінавытворцы, але й замежныя.
эж


Не пазьней за 1 студзеня наступнага года сваю працу распачне Аўдыёвізуальны фонд. Фонд будзе створаны з мэтай фінансаваньня фільмаў рэжысёраў, якія хочуць здымаць фільмы ў Польшчы ды пра Польшчу.

Віцэ-прэмʼер, міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Пятро Глінскі заявіў, што законапраект ужо знаходзіцца ў Сэйме: «Ёсьць згода на рэалізацыю праекта. Не пазьней за 1 студзеня Фонд будзе запушчаны, гэта 200 млн злотых, прыблізна 54 млн даляраў».

Умовай для атрыманьня фінансаваньня будзе праходжаньне так званага «культурнага тэсту». Віцэ-прэмʼер Глінскі пераконвае, што гэты інструмэнт выкарыстоўваецца ва ўсіх краінах, дзе функцыянуе такая падтрымка кінэматаграфістаў: «Гаворка ідзе пра тое, ці стужка нейкім чынам зьвязаная з краінай. Калі хтосьці вылучае дзяржаўныя грошы, то ён хацеў бы, каб грамадзтва нешта атрымала ў адказ. Напрыклад, працаўладкаваньне спэцыялістаў з нашай краіны. Калі ж гаворка ідзе пра стварэньне іміджу краіны, то выкарыстаньне нейкіх элемэнтаў гісторыі і г.д.»

Міністар Пятро Глінскі дадаў, што з гэтага Фонду сродкі змогуць атрымліваць ня толькі польскія кінавытворцы, але й замежныя.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт