Logo Polskiego Radia
Print

Польшча атрымае з ЭЗ 12 мільёнаў эўра на пакрыцьцё страт пасьля навальніцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.09.2018 17:00
Наступствы навальніц, якія ў мінулым годзе прайшлі на Памор’і, Куявах і Вялікапольшчы, былі велізарныя.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

12 мільёнаў эўра атрымае Польшча з бюджэту Эўразьвязу на пакрыцьцё страт пасьля навальніцаў, якія ў мінулым годзе прайшлі на Памор’і, Куявах і Вялікапольшчы. Фінансавую дапамогу атрымаюць таксама Грэцыя, Летува і Баўгарыя.
Грошы будуць выплачаныя з эўрапейскага Фонду салідарнасьці, агулам амаль 34 мільёны эўра. Рашучая большасьць эўрадэпутатаў прыняла рапарт польскага эўрадэпутата Януша Леандоўскага ў гэтай справе.
«Фонд салідарнасьці – гэта праява эўрапейскай салідарнасьці, выражаная ў грашах. Гэтая праява вельмі важная, калі нейкая краіна перажыла катаклізм. У гэтай справе не было ніякіх спрэчак», – сказаў Януш Левандоўскі.
Грошы павінны паступіць у Польшчу яшчэ сёньня. Яны могуць быць прызначаныя на адбудову інфраструктуры, кампэнсацыю часткі затратаў выратавальных службаў, часовае пражываньне, упарадкаваньне тэрыторыі і ахову культурніцкай спадчыны.

12 мільёнаў эўра атрымае Польшча з бюджэту Эўразьвязу на пакрыцьцё страт пасьля навальніцаў, якія ў мінулым годзе прайшлі на Памор’і, Куявах і Вялікапольшчы. Фінансавую дапамогу атрымаюць таксама Грэцыя, Летува і Баўгарыя.

Грошы будуць выплачаныя з эўрапейскага Фонду салідарнасьці, агулам амаль 34 мільёны эўра. Рашучая большасьць эўрадэпутатаў прыняла рапарт польскага эўрадэпутата Януша Левандоўскага ў гэтай справе.

«Фонд салідарнасьці – гэта праява эўрапейскай салідарнасьці, выражаная ў грашах. Гэтая праява вельмі важная, калі нейкая краіна перажыла катаклізм. У гэтай справе не было ніякіх спрэчак», – сказаў Януш Левандоўскі.

Грошы павінны паступіць у Польшчу яшчэ сёньня. Яны могуць быць прызначаныя на адбудову інфраструктуры, кампэнсацыю часткі затратаў выратавальных службаў, часовае пражываньне, упарадкаваньне тэрыторыі і ахову культурніцкай спадчыны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт