У суботу ў Польшчы адбудзецца акцыя «Нацыянальнае чытаньне»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.09.2018 13:26
-
Нацыянальнае чытаньне.mp3
Сёлета палякі будуць чытаць «Przedwiośnie» (Прадвесьне) Стэфана Жэромскага.
Прэзыдэнцкая пара чытае фрагмэнты "Прадвесьня".фота: prezydent.pl
У суботу, 8 верасьня, у Польшчы адбудзецца акцыя «Нацыянальнае чытаньне». Сёлета палякі будуць чытаць «Przedwiośnie» (Прадвесьне) Стэфана Жэромскага. У цэлай Польшчы, а таксама за мяжой будуць праходзіць публічныя чытаньні гэтага твору. На сёньняшні дзень заяўкі прысланыя з 2300 месцаў. «Гэтая акцыя перакрочвае геаграфічныя, сацыяльныя, палітычныя межы. Гэта сапраўды грамадзянская акцыя», – падкрэсьліў міністар канцылярыі прэзыдэнта Войцех Калярскі.
Акцыя «Нацыянальнае чытаньне» арганізуецца прэзыдэнтам з 2012 году. Прэзыдэнцкая пара традыцыйна прымае ў ёй удзел. Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзэр-Дуда будуць чытаць «Прадвесьне» ў варшаўскім парку «Ogród Saski».
У мінулым годзе на «Нацыянальнае чытаньне» быў абраны твор Станіслава Высьпянскага «Вясельле».
У цэлай Польшчы, а таксама за мяжой будуць праходзіць публічныя чытаньні гэтага твору. На сёньняшні дзень заяўкі прысланыя з 2300 месцаў. «Гэтая акцыя перакрочвае геаграфічныя, сацыяльныя, палітычныя межы. Гэта сапраўды грамадзянская акцыя», – падкрэсьліў міністар канцылярыі прэзыдэнта Войцех Калярскі.

ав