Польшча часова адновіць памежны кантроль у Шэнгенскай зоне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        31.08.2018 17:15
                    
                                 
                
                
                    Грамадзяне трэціх краін павінны мець пашпарт і дакументальнае пацьвярджэньне права на знаходжаньне ў Польшчы.
                
                
                    
                        
Bild: IAR/Krystian Dobuszyński
                     
                
                
                
               
                
                         МУС Польшчы хоча часова вярнуць памежны кантроль, падчас  кліматычнай канфэрэнцыі COP24 у Катавіцэ . Падобныя рашэньні былі выкарыстаныя ў Польшчы падчас Эўра-2012, канфэрэнцыі па клімаце ў Варшаве ў 2013 годзе, падчас саміту NATO і Сусьветных дзён моладзі ў 2016 годзе.
МУС плянуе аднавіць памежны кантроль з 22 лістапада па 16 сьнежня на ўнутранай мяжы Шэнгенскай зоны. Гаворка ідзе пра мяжу з Нямеччынай, Чэхіяй, Славакіяй і Летувой, а таксама ў аэрапортах і марскіх партах.
Кантроль будзе ажыцьцяўляцца выпадковым чынам, інакш, чым на зьнешняй мяжы Эўрапейскага Зьвязу.
Грамадзяне краін Шэнгенскай зоны павінны мець з сабой пашпарт. Грамадзяне трэціх краін павінны мець пашпарт і пацьвярджэньне права на знаходжаньне ў Польшчы або візу.
Канфэрэнцыя ў Катавіцах пройдзе 3-14 сьнежня. Але многія мерапрыемствы пачнуцца ўжо 26 лістапада.
У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 30 000 чалавек з амаль 200 краін, у тым ліку палітыкі, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, навуковых колаў і бізнэсу.
яс