Затрыманыя 22 чалавек, якія перакідалі чачэнцаў з Польшчы ў краіны ЭЗ
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.08.2018 09:14
Такім чынам абвінавачаныя дапамаглі ў незаконным знаходжаньні на тэрыторыі ЭЗ сотням нелегальных імігрантаў.
www.nto.pl
Пракуратура накіравала ў суд абвінаваўчае заключэньне ў дачыненьні да членаў злачыннай групы, якая займалася перакіданьнем іншаземцаў за мяжу Польшчы.
Абвінавачваньні прадстаўлены 22 чалавек, якія ўдзельнічалі ў гэтай практыцы, сярод іх Курбан М. і Moвлат Х., грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі чачэнскага паходжаньня.
Па дадзеных сьледзтва, яны стварылі ў Польшчы дзьве незалежныя і паралельныя злачынныя групы, зьвязаныя асобамі таксістаў, якія перавозілі замежнікаў. Галоўным абвінавачаным пагражае да 20 гадоў турмы, астатнім 8-10 гадоў пазбаўленьня волі.
Абвінаваўчы акт ахоплівае 2016-2017 гг. Злачынныя групы арганізавалі незаконныя перавозкі замежнікаў праз польскую мяжу ў іншыя краіны Эўрапейскага Зьвязу, асабліва ў Германію і Францыю. Такім чынам абвінавачаныя дапамаглі ў незаконным знаходжаньні на тэрыторыі ЭЗ, сотням нелегальных імігрантаў, у асноўным з Чачні, якія чакалі ў Польшчы за разгляд хадайніцтва аб наданьні статусу бежанца.
Замежнікі былі дастаўлены з прытулкаў, дзе яны знаходзіліся, непасрэдна ў мэтавыя краіны або матэлі ў непасрэднай блізкасьці ад польска-нямецкай мяжы, дзе легкавыя аўтамабілі перавозілі іх далей.
Курбан М. у 2011 г. быў асуджаны раённым судом у Франкфурце-на-Одэры за кантрабанду бежанцаў на 4 гады і 8 месяцаў турмы. Нямецкія ўлады шукаюць яго для адбыцьця яшчэ двух гадоў пакараньня.
яс