Вялікі посьпех Фэстывалю „Лета з радыё”
Прамую прансьляцыю імпрэзы на старонцы PolskieRadio.pl паглядзела каля 41 тыс. інтэрнэт-карыстальнікаў.
Арганізатары Фэстывалю „Лета з радыё” задаволеныя посьпехам імпрэзы. Толькі прамую прансьляцыю музычнага мерапрыемства на старонцы PolskieRadio.pl паглядзела каля 41 тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў.
26 жніўня ў Гдыні, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, прайшоў Фэстываль „Лета з радыё”. Выступілі вядомыя польскія гурты й вакалісты, у тым ліку Brodka, Coma, Fisz Emade Tworzywo, Kortez, Øgarek, Smolik і многія іншыя. Агулам на дзьвюх сцэнах свае лепшыя хіты прадставілі 16 вядомых музыкаў і гуртоў.
Арганізатары падкрэсьліваюць, што на фэстываль прыбыло каля 100 тысяч гледачоў. Мільёны людзей слухалі ўдзельнікаў фэстывалю ў эфіры Першага, Трэцяга й Чацьвёртага каналаў грамадзкага Польскага радыё.
Фэстываль быў таксама вельмі папулярным у інтэрнэце. У кульмінацыйным моманце адначасова прамую трансьляцыю імпрэзы глядзела больш за 4 тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў.
Падчас фіналу фэстывалю яго ўдзельнікі ўшанавалі памяць нядаўна памёрлай лідаркі культавага гурту Manaam Коры (Kora). Яны засьпявалі некалькі ейных найбольш вядомых песьняў.
Нагадваем, у гэтай формуле музычны фэстываль быў арганізаваны ўпершыню.
аз