Logo Polskiego Radia
Print

Палякі вінны больш за 9,5 млрд эўра

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 21.08.2018 10:00
У ліпені сума даўгоў палякаў па крэдытах склала каля 41 млрд злотых.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Больш за 6 працэнтаў дарослых палякаў маюць пратэрмінаваныя даўгі, — паведамляе Big InfoMonitor.

У канцы ліпеня сума абавязацельстваў даўжнікоў, пратэрмінаваная на працягу як мінімум 30 дзён, склала каля 41,2 млрд злотых (9 581 395 348 эўра; 1 эўра = 4,3 злотага).

Найбольш распаўсюджанай прычынай пратэрмінаваньня зьяўляецца адсутнасьць грошай для аплаты бягучых рахункаў і асноўных пакупак.

Недахоп грошай на самыя важныя выдаткі завёў у даўгі 36 працэнтаў людзей.

33 працэнты даўжнікоў трапілі ў даўгавую яму ў выніку страту працы. 30 прцэнтаў даўжнікоў прызналі, што пераацанілі свае фінансавыя магчымасьці і не змаглі своечасова пагасіць крэдыты.

Кожны дзясяты прызнаў, што купляе непатрэбныя рэчы.

Значная доля людзей з запазычанасьцю — жыхары вёсак і невялікіх гарадоў, дзе даходы ніжэйшыя, чым у буйных гарадах. Аднак страта занятасьці зьяўляецца найбольш распаўсюджанай прычынай запазычанасьці ў буйных гарадах.

Такія даныя апытаньня, якое правяла ў канцы ліпеня і жніўні гэтага года Grupa Kruk сярод 400 даўжнікоў.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт