Незвычайнае адкрыцьцё ў польскай пушчы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.08.2018 14:23
Археолягі знайшлі пакінутую сярэднявечную вёску Гаць.
JamesDeMers/pixabay.com/CC0
На сьляды сярэднявечнай вёскі, разьмешчанай у глыбіні пушчы «Зялёнка», спэцыялісты трапілі некалькі тыдняў таму. У лесе знайшлі сярэднявечныя могілкі, і каля 150 мэталічных прадметаў, у тым ліку манэты.
Пра адкрыцьцё сярэднявечнай вёскі паведаміў археоляг, кіраўнік раскопак Марцін Кшэпкоўскі. Ён патлумачыў, што пошук сярэднявечнай вёскі, разьмешчанай у самым цэнтры лесу ў Вялікапольскім ваяводзтве працягваўся некалькі год. Мясцовыя жыхары расказвалі дасьледчыкам, дзе, паводле легендаў, павінна быць вёска. Аднак пошукі, у тым ліку аэрафотаздымкі, не паказалі, дзе ў гэтым раёне было раней паселішча.
Толькі сёлета ў чэрвені, калі ў Велікапольшчу прыйшла моцная засуха, фотаздымкі, зробленыя з безьпілотніка, пацьвердзілі, што на лугу, пра які казалі жыхары, знаходзяцца рэшткі старых будынкаў.
Археоляг адзначыў, што адкрыцьцё вымерлай сярэднявечнай вёскі ў Вялікопольшчы варта лічыць сэнсацыяй.
Пр/юл