Logo Polskiego Radia
Print

Палякі рыхтуюцца да ночы падаючых зорак

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.08.2018 14:49
У Варшаве будзе адключана сьвятло ў многіх месцах, каб лепш было відаць зорапад.
pl.wikipedia.org/Public Domain

Сёньня а 21.00 паводле польскага часу на небе паявяцца пэрсэіды, гэта значыць, мэтэоры, якіх называюць падаючымі зоркамі. Кожны год ноччу з 12 на 13 жніўня Зямля трапіць у хмару часьцінак матэрыі, пакінутай камэтай. Менавіта тады можна назіраць за цудоўным астранамічным спэктаклем – роем Пэрсэіды, – расказаў Матэвуш Вышыньскі з Плянэтарыя Неба Капэрніка.

Як штогод, ноччу будзе адключана ўся ілюмінацыя Цэнтру навукі Капэрнік, плянэтарыя ды парку. У Варшаве будзе таксама адключана падсьветка гарадзкіх мастоў, пагасьне сьвятло ў некаторых іншых месцах, між іншым на Нацыянальным стадыёне.

Ноч падаючых зорак адбудзецца ў парку каля Цэнтру навукі Капэрнік а 21.00. Уваход бясплатны.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт