У Польшчы пануе легкадумнае стаўленьне да вады
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        11.08.2018 16:23
                    
                                 
                
                
                    У выніку за гэтае лета ўжо патанула некалькі соцень чалавек.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У гэтым сэзоне ў Польшчы патанула больш за 300 чалавек, зь іх 30 чалавек у мінулыя выходныя. Колькасьць ахвяр расьце, зьмяншаецца колькасьць абсталяваных грамадзкіх зон купаньня й ратавальнікаў на вадзе. Чаму так адбываецца?
Самай вялікай праблемай зьяўляецца скарачэньне гадзін на ўрокі плаваньня ў пачатковай школе, перакананы віцэ-прэзыдэнт асацыяцыі «Водных ратаўнікоў» (WOPR) Павал Бласяк, камэнтуючы колькасьць сьмярцей на вадзе ў Польшчы.
Іншая праблема – падрыхтоўка ды ўтрыманьне абсталяваных пляжаў ды зон да купаньня. З аднаго боку, гэта патрабуе вялікіх выдаткаў ад мясцовай улады. З другога боку, у Польшчы зьмянілася заканадаўства і права патрабуе ад арганізацый займацца падрыхтоўкай пляжаў ужо ў кастрычніку і лістападзе папярэдняга года. Калі нехта не зрабіў дакумэнтацыі, то ня зможа адкрыць пляж у купальным сэзоне, сказаў экспэрт. Да таго ж застаецца праблема са стаўленьнем людзей, якія нават пры наяўнасьці арганізаванага пляжу, аддаюць перавагу купаньню ў «дзікіх месцах». Напрыклад, у горадзе Лэба ёсьць 9 абсталяваных гарадзкіх пляжаў, а найбольшая колькасьць выпадкаў мела месца па-за імі.
У Польшчы людзі ня маюць павагі да вады, дарослыя ня вучаць дзяцей адказнаму падыходу да адпачынку на вадзе, падсумоўвае Бласяк.
ПР\юл