Logo Polskiego Radia
Print

Варшава імкнецца ўратаваць эўразьвязаўскія сродкі для рыбакоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.08.2018 10:25
Паводле дадзеных на канец чэрвеня, кошт прынятых заяваў аб дафінансаваньні складае ледзь 26% гэтай сумы.
Foto: pixabay.com/Public Domain

Міністэрства марской гаспадаркі і рачнога флёту рыхтуе зьмены правілаў зьвязаўскай праграмы «Рыбалоўства і мора». Мэта – стварыць умовы для больш спраўнага разьмеркаваньня грошай, каб іх не вяртаць у Брусэль.

Нягледзячы на словы міністра Грубарчыка, польскія чыноўнікі папярэджваюць, што існуе рызыка страты гэтых грошай, таму што суб’екты гаспадараньня не пасьпяваюць іх выкарыстаць у адпаведнасьці з дзейснымі законамі.

На гэты момант сродкі знаходзяцца ў распараджэньні сельскіх арганізацый, якія падпарадкоўюцца Міністру інвэстыцыі і разьвіцьця. Міністар Ежы Квеціньскі імкнецца спрасьціць выдаткоўваньне грошай з ЭЗ для рыбакоў.

Е.Квеціньскі: Мы плянуем такім чынам перасунуць гэтыя сродкі, каб можна іх было хутка выкарыстаць. Дарэчы, падобныя дзеяньні атрымліваюць “дабро” ад Эўрапейскай камісіі.

Грошы будуць выдзяляцца для рыбакоў на дзеяньні, якія ставяць на мэце абарону і аднаўленьне марской біялягічнай разнастайнасьці. Гэта зьвязанае з пагаршэньнем становішча марскога асяродзьдзя і зьмяншэньнем папуляцыі рыбы.

Польшча атрымала ад ЭЗ на праграму «Рыбалоўства й мора» больш за 530 млн эўра. У адпаведнасьці з эўразьвязаўскім правам, Варшава мусіць выкласьці 179 мільёнаў эўра ўласных сродкаў. Агулам атрымліваецца 710 млн эўра для рыбакоў.

Паводле дадзеных на канец чэрвеня, кошт прынятых заяваў аб дафінансаваньні складае ледзь 26% гэтай сумы.

Падтрымка выдзяляецца на марское і рачное рыбалоўства, а таксама на аквакультуру. Невялікая частка прызначаецца на рыбную перапрацоўчую прамысловасьць.

Рыбакі могуць атрымаць грошы на новую тэхніку. Акрамя гэтага, можна хадайнічаць за сродкі на кантроль і прытрымліваньне права, на збор і перапрацоўку інфармацыі, зьвязанай з марской і рачной гаспадаркай.

Падтрымліваюцца таксама інвэстыцыйныя праекты, якія ахопліваюць абарону й размнажэньне воднай жывёлы ў рамках праграм па ахове навакольнага асяродзьдзя і пашырэньні біялягічнай разнастайнасьці.

Сродкі можна таксама атрымаць на кампэнсацыю страт у аквакультуры ў выніку стыхійнага бедзтва.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт