Беспрацоўе ў Польшчы працягвае падаць
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
31.07.2018 17:19
Узровень беспрацоўя ў Польшчы ў чэрвені гэтага года склаў 3,7%.
pixabay.com/Public Domain CC0
Узровень беспрацоўя ў Польшчы ў чэрвені гэтага года зьнізіўся на 0,1% у параўнаньні з траўнем гэтага года і склаў 3,7%. Пра гэта паведаміла эўрапейскае статыстычнага агенцтва Eurostat. У Эўрапейскім Зьвязе лепшыя паказчыкі назіраюцца толькі ў Чэхіі, дзе беспрацоўе складае 2,4%, а таксама ў Германіі й Вугоршчыне – прыкладна 3%.
З-за эўрапейскай мэтодыкі падліку ўзровень беспрацоўя ў Польшчы крыху адрозьніваюцца ад дадзеных, якія пэрыядычна распаўсюджвае польскае Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне. Згодна з польскімі дадзенымі, у чэрвені бяз працы заставаліся 5,9% палякаў.
Як вынікае з дасьледаваньняў Eurostat, самы высокі ўзровень беспрацоўя ў ЭЗ зафіксаваны ў Грэцыі – больш чым 20%, а таксама ў Гішпаніі, дзе ў чэрвені бяз працы заставаліся крыху больш за 15% насельніцтва. У цэлым па Эўразьвязе беспрацоўе ўпала да самага нізкага з траўня 2008 года ўзроўню ў памеры 6,9%.
Узровень беспрацоўя ў Польшчы ў чэрвені гэтага года зьнізіўся на 0,1% у параўнаньні з траўнем гэтага года і склаў 3,7%. Пра гэта паведаміла эўрапейскае статыстычнага агенцтва Eurostat. У Эўрапейскім Зьвязе лепшыя паказчыкі назіраюцца толькі ў Чэхіі, дзе беспрацоўе складае 2,4%, а таксама ў Германіі й Вугоршчыне – прыкладна 3%.
З-за эўрапейскай мэтодыкі падліку ўзровень беспрацоўя ў Польшчы крыху адрозьніваюцца ад дадзеных, якія пэрыядычна распаўсюджвае польскае Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне. Згодна з польскімі дадзенымі, у чэрвені бяз працы заставаліся 5,9% палякаў.
Як вынікае з дасьледаваньняў Eurostat, самы высокі ўзровень беспрацоўя ў ЭЗ зафіксаваны ў Грэцыі – больш чым 20%, а таксама ў Гішпаніі, дзе ў чэрвені бяз працы заставаліся крыху больш за 15% насельніцтва. У цэлым па Эўразьвязе беспрацоўе ўпала да самага нізкага з траўня 2008 года ўзроўню - 6,9%.
вс