Частка ягад і садавіны сёлета ў Польшчы змарнуецца, паколькі садаводам не аплочваецца іх зьбіраць. Май і чэрвень не былі лёгкімі для фэрмэраў, але для садаводаў гэтае лета надзвычай пасьпяховае. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, такога высокага ўраджаю ягад і садавіны даўно не было. Усё ж частка плёну змарнуецца, паколькі садаводам не аплачваецца іх зьбіраць з-за нізкіх цэн на рынку.
У чэрвені дажджу падала на 31% менш, чым у мінулым годзе, і на 37% менш, чым лічыцца нормай. Тэмпэратура паветра была на 0,6 градусы вышэйшая, чым год назад. Такія ўмовы аказаліся катастрофай для вытворцаў збожжа, але надзвычай карыснымі для тых, хто вырошчвае садавіну.
Ураджай збожжа, паводле прагнозаў, сёлета будзе на 14% меншы, чым у мінулым годзе. Страты вялікія, але не рэкордныя. Менш будзе таксама рапсу, што адаб’ецца на цэнах алею. Слабейшымі зьяўляюцца пэрспэктывы ўраджаю грунтовай агародніны.
У сваю чаргу сёлета ёсьць вельмі шмат ягад. Для садаводаў гэта і добра, і кепска. У сувязі з вялікай колькасьцю ягад на рынку, іх аптовыя цэны нізкія. Многія садаводы гавораць аб тым, што ім не аплочваецца зьбіраць цэлы ўраджай, паколькі затраты на працу будуць вышэйшымі, чым сумы, заробленыя ад продажу ягад.
Май і чэрвень не былі лёгкімі для фэрмэраў, але для садаводаў гэтае лета надзвычай пасьпяховае. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, такога высокага ўраджаю ягад і садавіны даўно не было. Усё ж частка плёну змарнуецца, паколькі садаводам не аплачваецца іх зьбіраць з-за нізкіх цэн на рынку.

ав