Logo Polskiego Radia
Print

Распачынаецца II Кангрэс моладзі палякаў замежжа

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.07.2018 12:51
Моладзь польскага паходжаньня таксама возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысьвечаных 74-й гадавіне Варшаўскага паўстаньня.
PAP/Tomasz Gzell

Распачынаецца II Кангрэс моладзі палякаў замежжа
У Кангрэсе, які пройдзе ў Варшаве, 250 юнакоў і дзяўчат з 21 краіны. Сустрэча павінна дапамагчы маладым людзям польскага паходжаньня бліжэй пазнаёміцца ​​адзін з адным, умацаваць іх сувязі з гістарычнай радзімай, заангажаваць да больш актыўнага ўдзелу ў жыцьці польскіх арганізацый і мясцовых царкоўных прыходаў.
Біскуп Веслаў Ляховіч дэлегат Эпіскапату Польшчы па справах духоўных практыт польскай эміграцыі, заклікаў моладзь «устаць з выгоднай канапы й пачаць несьці веру туды, дзе да я ставяцца нядобразычліва».
Сярод удзельнікаў II Кангрэса маладых прадстаўнікоў польскай дыяспары моладзь зь Бэльгіі, Беларусі, Грэцыі, Нямеччыны, Украіны і нават з Парагваю. Некаторыя зь іх два гады таму ўжо ўдзельнічалі ў першым Кангрэсе, арганізаваным напярэдадні Сусьветнай дзён моладзі ў Кракаве.
Госьці мерапрыемства былі разьмешчаныя ў гасьцявых дамах варшаўскіх парафій. У панядзелак, 30 ліпеня адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Кангрэса.
Гасьцей прымаюць у сваіх дамах прыхаджане некалькіх варшаўскіх парафій. 30 ліпеня адбудзецца афіцыйнае адкрыцьцё Кангрэса. Моладзь польскага паходжаньня таксама возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысьвечаных 74-й гадавіне Варшаўскага паўстаньня.
эж

У Кангрэсе, які пройдзе ў Варшаве, прымуць удзел 250 юнакоў і дзяўчат з 21 краіны. Сустрэча павінна дапамагчы маладым людзям польскага паходжаньня бліжэй пазнаёміцца ​​адзін з адным, умацаваць іх сувязі з гістарычнай радзімай, заангажаваць да больш актыўнага ўдзелу ў жыцьці польскіх арганізацый і мясцовых царкоўных прыходаў.

Біскуп Веслаў Ляховіч дэлегат Эпіскапату Польшчы па справах духоўных практыт польскай эміграцыі, заклікаў моладзь «устаць з выгоднай канапы й пачаць несьці веру туды, дзе да я ставяцца нядобразычліва».

Сярод удзельнікаў II Кангрэса маладых прадстаўнікоў польскай дыяспары моладзь зь Бэльгіі, Беларусі, Грэцыі, Нямеччыны, Украіны і нават з Парагваю. Некаторыя зь іх два гады таму ўжо ўдзельнічалі ў першым Кангрэсе, арганізаваным напярэдадні Сусьветных дзён моладзі ў Кракаве.

Госьці мерапрыемства былі разьмешчаныя ў гасьцявых дамах варшаўскіх парафій. У панядзелак, 30 ліпеня адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Кангрэса.

Моладзь польскага паходжаньня таксама возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысьвечаных 74-й гадавіне Варшаўскага паўстаньня.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт