Канфіскавана 130 кіляграмаў марыхуаны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        25.07.2018 15:07
                    
                                 
                
                
                    На чорным рынку вартасьць канфіскаванага наркотыка  перавышае 1 мільён даляраў.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          
У Сылезіі, што на поўдні Польшчы, былі арыштаваныя дзьве асобы, у іх канфіскавана 130 кіляграм каноплі. Ваяводзкая камэндатура паліцыі ў Катавіцэ паведаміла, што на чорным рынку вартасьць канфіскаванага наркотыка  перавышае 1 мільён даляраў.
Апэрацыя па затрыманьні зламысьнікаў адбылася каля мястэчка Пшчына. Улічваючы той факт, што наркадылеры маглі супраціўляцца з дапамогай вогнестрэльнай зброі, пры затрыманьні, быў задзейнічаны антытэрарыстычны атрад.
Акрамя наркотыкаў, падчас вобшуку была выяўленая зброя й амуніцыя.
Згодна з рашэньнем суду ў Пшчыне, абодва затрыманыя тарпілі ў сьледчы ізалятар на трохмесячны тэрмін.
Канфіскаваная партыя каноплі, сёлета стала самай буйной у Сылезіі.
эж