У Польшчы пачалі расьсьледаваць справу махінацый з ПДВ і акцызамі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.07.2018 18:17
У выніку злачынных схем страты бюджэту склалі больш за 260 млрд злотых (больш за 60 млрд эўра).
Cьледчая парлямэнцкая камісія па пытаньнях парушэньня заканадаўства ў сувязі зь нявыплатай падатку на даданую вартасьць і акцызаўPAP/Radek Pietruszka
У Сэйме Польшчы пачала працу сьледчая парлямэнцкая камісія па пытаньнях парушэньня заканадаўства ў сувязі зь нявыплатай падатку на даданую вартасьць і акцызаў у пэрыяд з 2007 па 2015 гады. Паводле афіцыйных дадзеных, у выніку злачынных схем і бязьдзейнасьці дзяржструктур страты бюджэту склалі больш за 260 млрд злотых ( больш за 60 млрд эўра).
Кіраўнікі Міністэрства фінансаў з папярэдняй кіруючай кааліцыі партыі «Грамадзянская плятформы» й Польскай сялянскай партыі могуць быць выкліканыя на допыт.
Старшыня сьледчай камісіі, дэпутат ад актуальна кіруючай партыі «Права й справядлівасьць» Марцін Харала паведаміў, што дэпутаты выступяць з просьбай прадаставіць дакумэнты, якія спатрэбяцца камісіі падчас расьсьледаваньня.
У Сэйме Польшчы пачала працу сьледчая парлямэнцкая камісія па пытаньнях парушэньня заканадаўства ў сувязі зь нявыплатай падатку на даданую вартасьць і акцызаў у пэрыяд з 2007 па 2015 гады. Паводле афіцыйных дадзеных, у выніку злачынных схем і бязьдзейнасьці дзяржструктур страты бюджэту склалі больш за 260 млрд злотых (больш за 60 млрд эўра).

вс