Кіроўная партыя сумняецца наконт тэрміну канстытуцыйнага рэфэрэндуму
Нагадаем, прэзыдэнт Анджэй Дуда запрапанаваў правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум 10-11 лістапада.
Віцэ-сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) паведаміў, што пакуль парлямэнцкая фракцыя кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” ня вырашыла пра тое, як будзе галасаваць па справе прапановы прэзыдэнта Анджэя Дуды аб правядзеньні канстытуцыйнага рэфэрэндуму.
Адам Белян (Adam Bielan), які быў госьцем Першай праграмы грамадзкага Польскага радыё прызнаў, што ямы асабіста ідэя рэфэрэндуму падабаецца, аднак сумневы выклікае, прапанаваны прэзыдэнтам тэрмін.
„Я рады, што мы пачалі дыскусію пра магчымыя зьмены ў Канстытуцыі. Мая палітычная арганізацыя на працягу многіх гадоў заклікала да іх унясеньня, а нават да стварэньня цалкам новага дакумэнта”, - сказаў сэнатар Адам Белян.
Тым ня менш, паводле яго, прапанаваны прэзыдэнтам тэрмін рэфэрэндуму, то бок 10-11 лістапада можа выклікаць лягістычныя праблемы. Ён таксама адзначыў, што Дзяржаўная выбарчая камісія выказала сумневы наконт арганізацыі мясцовых выбараў і рэфэрэндуму ў адным часе.
„У выпадку правядзеньня рэфэрэндуму й выбараў у мясцовыя органы ўлады мы маем справу з зусім рознымі выбарчымі камісіямі. Гэта на практыцы робіць немагчымым эфэктыўную арганізацыю абодвух галасаваньняў”, - лічыць Белян.
Паседжаньне, падчас якога сэнатары будуць разглядаць заяву прэзыдэнта Анджэя Дуды па справе рэфэрэндуму адбудзецца заўтра.
аз
Віцэ-сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) паведаміў, што пакуль парлямэнцкая фракцыя кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” ня вырашыла, як будзе галасаваць па справе прапановы прэзыдэнта Анджэя Дуды аб правядзеньні канстытуцыйнага рэфэрэндуму.
Адам Белян (Adam Bielan), які быў госьцем Першай праграмы грамадзкага Польскага радыё, прызнаў, што яму асабіста ідэя рэфэрэндуму падабаецца, аднак сумневы выклікае прапанаваны прэзыдэнтам тэрмін.
„Я рады, што мы пачалі дыскусію пра магчымыя зьмены ў Канстытуцыі. Мая палітычная арганізацыя на працягу многіх гадоў заклікала да іх унясеньня, а нават да стварэньня цалкам новага дакумэнта”, - сказаў сэнатар Адам Белян.
Тым ня менш, паводле яго, прапанаваны прэзыдэнтам тэрмін рэфэрэндуму, то бок 10-11 лістапада, можа выклікаць лягістычныя праблемы. Ён таксама адзначыў, што Дзяржаўная выбарчая камісія выказала сумневы наконт арганізацыі мясцовых выбараў і рэфэрэндуму ў адным часе.
„У выпадку правядзеньня рэфэрэндуму й выбараў у мясцовыя органы ўлады мы маем справу з зусім рознымі выбарчымі камісіямі. Гэта на практыцы робіць немагчымым эфэктыўную арганізацыю абодвух галасаваньняў”, - лічыць Белян.
Паседжаньне, падчас якога сэнатары будуць разглядаць заяву прэзыдэнта Анджэя Дуды па справе рэфэрэндуму, адбудзецца заўтра.
аз