Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы расьце колькасьць кліентаў гасьцініц

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.07.2018 19:53
Актуальна на польскім рынку працуе 2700 гатэляў розных катэгорый са 135 тыс. нумароў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы расьце колькасьць кліентаў гасьцініц
Колькасьць турыстаў, якія са студзеня да канца траўня карысталіся начлегамі ў Польшчы, вырасла амаль на 7% і дасягнула 11,5 млн чалавек. Гэта на 500 тыс. больш, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага году, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы.
Сярод замежнікаў, якія начавалі ў гасьцініцах, найбольш было немцаў – 605,5 тыс., і брытанцаў – больш за 211 тыс. чалавек. Трэцяе месца занялі ўкраінцы – больш як 184 тыс. турыстаў. Найменш гасьцей начавала ў польскіх гасьцініцах з Кіпра – 1299 чалавек.
Актуальна на польскім рынку працуе 2700 гатэляў розных катэгорый са 135 тыс. нумароў. Новыя гасьцінічныя інвэстыцыі перш за ўсё ажыцьцяўляюцца ў буйных гарадзкіх аглямэрацыях і ў папулярных курортах. Найбольшы бум назіраецца ў Варшаве і балтыйскім Гданьску.

Колькасьць турыстаў, якія са студзеня да канца траўня карысталіся начлегамі ў Польшчы, вырасла амаль на 7% і дасягнула 11,5 млн чалавек. Гэта на 500 тыс. больш, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага году, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы.

Сярод замежнікаў, якія начавалі ў гасьцініцах, найбольш было немцаў – 605,5 тыс., і брытанцаў – больш за 211 тыс. чалавек. Трэцяе месца занялі ўкраінцы – больш як 184 тыс. турыстаў. Найменш гасьцей начавала ў польскіх гасьцініцах з Кіпра – 1299 чалавек.

Актуальна на польскім рынку працуе 2700 гатэляў розных катэгорый са 135 тыс. нумароў. Новыя гасьцінічныя інвэстыцыі перш за ўсё ажыцьцяўляюцца ў буйных гарадзкіх аглямэрацыях і ў папулярных курортах. Найбольшы бум назіраецца ў Варшаве й балтыйскім Гданьску.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт