Рэформу правасудзьдзя ў Польшчы суправаджаюць пратэсты
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.07.2018 14:31
                    
                    На 17 чалавек, якія абвінавачваюцца ў адміністрацыйным правапарушэньні, складзеныя пратаколы. 
                
Рэформу правасудзьдзя ў Польшчы суправаджаюць пратэсты. PAP/Tomasz GzellPAP/Tomasz Gzell
                     
Рэформу правасудзьдзя ў Польшчы суправаджаюць пратэсты
На 17 чалавек, якія абвінавачваюцца ў адміністрацыйным правапарушэньні, складзеныя пратаколы. 
Падчас начных пратэстаў перад польскім Сэймам паліцыя сьпісала дадзеныя 18 чалавек. Прэс-сакратар начальніка сталічнай паліцыі Сыльвэстар Марчак (Sylwester Marczak) паведаміў, што начных дэманстрацыяў мірнымі назваць нельга, паколькі іх удзельнікі зьдзяйсьнялі акты вандалізму й правакавалі паліцыю. 
Ён паясьніў, што на сьцяне аднаго з будынкаў парлямэнту нехта напісаў вульгарныя словы. Апрача таго ўдзельнікі акцыі перашкаджалі функцыянэрам у іх дзеяньнях і абражалі іх. 
У выніку паліцыянты сьпісалі дадзеныя 18 чалавек. У сваю чаргу на 17 чалавек, якія абвінавачваюцца ў адміністрацыйным правапарушэньні, складзеныя пратаколы. 
З другога боку ўдзельнікі пратэстаў скардзяцца на неадэкватна жорсткія дзеяньні паліцыі й Службы аховы парлямэнту.
Нагадваем, перад будынкам Сэйму ўжо некалькі дзён пратэстуюць праціўнікі зьменаў, якія кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” плянуе ўнесьці ў Закон аб Вярхоўным судзе.
аз