Logo Polskiego Radia
Print

Супярэчнасьці паміж ЗША й Нямеччынай абярнуцца драмай для Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.07.2018 18:55
Польшча павінна ўтрымліваць пазытыўныя стасункі з усімі канфліктуючымі бакамі.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Супярэчнасьці паміж ЗША й Нямеччынай абярнуцца драмай для Польшчы
На працягу некалькіх апошніх тыдняў завастраецца спрэчка паміж Нямеччынай і Злучанымі Штатамі. Пакуль супярэчнасьці паміж дзяржавамі ня маюць уплыву на рэгіянальную бясьпеку, але відавочна канфлікт будзе толькі паглыбляцца, паведамляе Rzeczpospolita.
Пералічаныя чыньнікі ствараюць новую для Польшчы геапалітычную рэчаіснасьць. Аўтар артыкулу пераконвае, што ў новых умовах будзе цяжка дбаць пра польскі інтарэс. Аднак, адзінае вядома дакладна Польшча павінна ўтрымліваць пазытыўныя стасункі з усімі канфліктуючымі бакамі.
Паміж ЗША й Нямеччынай назіраецца тры асноўных падставы для рознагалосься: газаправод Паўночная плынь 2, гандлёвае сальда, а таксама ўзровень выдаткаў на барону.
Rzeszpospolita пераконвае, што Польшчы ня варта дамагацца падвышэньня нямецкіх выдаткаў на барону. Немагчыма выключыць таго, што Нямеччына калісьці выйдзе са складу NATO. У выданьні перакананыя, што ўзброеныя па зубы немцы, павінны будзіць непакой у польскім грамадзтве. Пэўна, у паляках прамаўляе іх гістарычная памяць.
Разлом на ліні Бэрлін –Вашынгтон можа кепска паўплываць на нацыянальную бясьпеку й на ўзровень жыцьця палякаў.
Галоўная праблема ў нямецка-амэрыканскіх адносінах заключаецца не ў эканамічных спрэчках, а менавіта ў тым, што амэрыканская эліта імкліва траціць давер да сваіх нямецкіх саюзьнікаў; амэрыканцы ня вераць у шчырасьць Бэрліну.
На дадатак, сацыялягічныя дасьледаваньні, арганізаваныя аналітычнай пляцоўкай Эўрапейская рада па міжнародных стасунках даводзяць, што нямецкае грамадзтва, адзінае ў Эўразьвязе, разглядае ЗША, як магчымага саперніка.
Наймагутнейшыя народы цывілізавана сьвету перасталі давяраць адзін аднаму, падсумоўвае Rzeczpospolita.

На працягу некалькіх апошніх тыдняў завастраецца спрэчка паміж Нямеччынай і Злучанымі Штатамі. Пакуль супярэчнасьці паміж дзяржавамі ня маюць уплыву на рэгіянальную бясьпеку, але відавочна канфлікт будзе толькі паглыбляцца, паведамляе Rzeczpospolita.

Пералічаныя чыньнікі ствараюць новую для Польшчы геапалітычную рэчаіснасьць. Аўтар артыкулу пераконвае, што ў новых умовах будзе цяжка дбаць пра польскі інтарэс. Аднак, адзінае вядома дакладна, Польшча павінна ўтрымліваць пазытыўныя стасункі з усімі канфліктуючымі бакамі.

Паміж ЗША й Нямеччынай назіраецца тры асноўных падставы для рознагалосься: газаправод Паўночная плынь 2, гандлёвае сальда, а таксама ўзровень выдаткаў на барону.

Rzeszpospolita пераконвае, што Польшчы ня варта дамагацца падвышэньня нямецкіх выдаткаў на барону. Немагчыма выключыць таго, што Нямеччына калісьці выйдзе са складу NATO. У выданьні перакананыя, што ўзброеныя па зубы немцы, павінны будзіць непакой у польскім грамадзтве. Пэўна, у паляках прамаўляе іх гістарычная памяць.Разлом на ліні Бэрлін – Вашынгтон можа кепска паўплываць на нацыянальную бясьпеку й на ўзровень жыцьця палякаў.

Галоўная праблема ў нямецка-амэрыканскіх адносінах заключаецца не ў эканамічных спрэчках, а менавіта ў тым, што амэрыканская эліта імкліва траціць давер да сваіх нямецкіх саюзьнікаў; амэрыканцы ня вераць у шчырасьць Бэрліну.

На дадатак, сацыялягічныя дасьледаваньні, арганізаваныя аналітычнай пляцоўкай Эўрапейская рада па міжнародных стасунках даводзяць, што нямецкае грамадзтва, адзінае ў Эўразьвязе, разглядае ЗША, як магчымага саперніка. Наймагутнейшыя народы цывілізавана сьвету перасталі давяраць адзін аднаму, падсумоўвае Rzeczpospolita.

Rzeczpospolita

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт