Міністэрства юстыцыі ўводзіць правіла ў абарону польскіх субпадрадчыкаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
17.07.2018 13:37
Буйныя будфірмы атрымаюць заплату толькі пасьля таго, як расплацяцца з падрадчыкамі.
Польская аутастрада А2. By Kolanin - Praca własna, Domena publiczna, https:// commons.wikimedia.org/ w/index.php?curid=2531000By Kolanin - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2531000
Буйныя будфірмы атрымаюць заплату толькі пасьля таго, як расплацяцца з падрадчыкамі – такое правіла прапануе ўвесьці міністар юстыцыі Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro).
Новае правіла тычыцца фінансавых разьлікаў з буйнымі кампаніямі, якія рэалізуюць дзяржаўныя кантракты. Дзеля гэтага плянуецца стварыць спэцыяльны фонд, зь якога будуць выплачваць грошы карпарацыям.
З.Зёбра: Уводзіцца просты прынцып: кампанія атрымае грошы пасьля таго, як заплаціць субпадрадчыку. Перад тым як галоўны выканаўца, а гэта пераважна буйная замежная будаўнічая кампанія, атрымае перавод грошай са спэцыяльнага фонду на свой рахунак, гэтая фірма мусіць даказаць, што яна заплаціла субпадрадчыкам.
Збігнеў Зёбра дадаў, што плянуецца таксама стварыць спэцыяльную камісію для вырашэньня спрэчных пытаньняў паміж галоўным выканаўцам і падрадчыкам. Гэтая камісія будзе прымаць рашэньні ў «вельмі кароткі прамежак часу», – зазначыў Зёбра.
Законапраект, які зьмяшчае дадзеныя прапановы, быў уведзены пасьля шматлікіх парушэньняў з боку буйных будкампаній падчас будаўніцтва дарог і аўтастрадаў, што прывяло да банкруцтва многіх польскіх субпадрадчыкаў.
яс