Logo Polskiego Radia
Print

Карэянка была зьбітая ў цэнтры Ўроцлава

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.07.2018 12:51
Напапдніку ўжо былі прадстаўленыя абвінавачваньні гвалту, ўчыненага па этнічнай альбо расавай прыкмеце.
Вячэрні ЎроцлаўВячэрні ЎроцлаўPhoto: pixabay.com

32-гадовы мужчына ўдарыў 37-гадовую жанчыну з Паўднёвай Карэі, нападнік суправаджаў удар шавіністычнымі воклічамі.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары нядзелі на Плошчы Рынак ва Ўроцлаве, што на паўднёвым захадзе Польшчы. Рынак зьяўляецца галоўнай турыстычнай адметнасьцю Ўроцлава, штодня там шпацыруюць тысячы іншаземных турыстаў.

Пасьля нападу на турыстку зламысьнік уцёк зь месца здарэньня, аднак у хуткім часе быў затрыманы. Напапдніку ўжо былі прадстаўленыя абвінавачваньні гвалту, ўчыненага па этнічнай альбо расавай прыкмеце. Паводле гэтага артыкулу Крымінальнага кодэксу Польшчы, 32-гадоваму нападніку пагражае ад 3 месяцаў да 5 гадоў турэмнага зьняволеньня.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт