Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы хочуць стварыць новую дывізію на ўсходзе краіны

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.07.2018 15:15
Кіраўнік Міністэрства абароны паведаміў, што ён мае намер павялічыць асабовы склад польскай арміі.
Марыюш БлашчакМарыюш БлашчакPhoto: Ministerstwo Spraw Wewnętrznych i Administracji/flickr.com/Commercial use allowed

У Мінабароны Польшчы хочуць стварыць новую дывізію на ўсходзе ад Віслы
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што яго мэтай зьяўляецца стварэньне новай дывізіі на ўсход ад ракі Віслы. Кіраўнік міністэрства абароны таксама паведаміў, што ён мае намер павялічыць асабовага складу польскага войска.
«Мы намагаемся гарантаваць бясьпеку Польшчы й палякам. Таму мы павялічваем колькасьць Войска польскага. Гэтым жа й тлумачыцца мая мэта – стварыць новую дывізію апэратыўных войскаў, якая будзе разьмешчана на ўсход ад Віслы. Менавіта таму я хачу, каб нашае войска мела ў сваім распараджэньні сучаснае абсталяваньне. Сёлета ў сакавіку я падпісаў дамову з нашымі амэрыканскімі партнэрамі аб дастаўцы ракет «Patriot». Гэта вельмі сучаснае рыштунак », – паведаміў Марыюш Блашчак.
Таксама польскі міністар абароны дадаў, што для абароназдольнасьці краіны важна паўстаньне пастаянных амэрыканскіх вайсковых баз амэрыканскіх войскаў.
эж


Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што яго мэтай зьяўляецца стварэньне новай дывізіі на ўсход ад Віслы. Кіраўнік міністэрства абароны паведаміў, што ён мае намер павялічыць асабовы склад польскай арміі.

«Мы намагаемся гарантаваць бясьпеку Польшчы й палякам. Таму мы павялічваем колькасьць Войска польскага. Гэтым жа й тлумачыцца мая мэта – стварыць новую дывізію апэратыўных войскаў, якая будзе разьмешчаная на ўсход ад Віслы», – паведаміў Марыюш Блашчак.

Таксама польскі міністар абароны дадаў, што для абароназдольнасьці краіны важна паўстаньне на яе тэрыторыі пастаянных амэрыканскіх вайсковых баз.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт