Польскае радыё запускае адмысловы сайт пра Валынскае злачынства
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.07.2018 15:21
                    
                    На ім можна будзе знайсьці архіўныя запісы, фатаграфіі, фільмы й артыкулы, прысьвечаныя гэтай трагедыі. 
                
Валынскае злачынства. Photo: Władysława Siemaszków, Ludobójstwo, page 1294, from Henryk Słowiński collection/wikipedia.org/Domena publicznaPhoto: Władysława Siemaszków, Ludobójstwo, page 1294, from Henryk Słowiński collection/wikipedia.org/Domena publiczna
                     
Польскае радыё запускае адмысловы сайт пра Валынскае злачынства
На ім можна будзе знайсьці архіўныя запісы, фатаграфіі, фільмы й артыкулы, прысьвечаныя гэтай трагедыі. 
Польскае радыё запускае адмысловы сайт, прысьвечаны Валынскай разьні. На ім можна будзе знайсьці архіўныя запісы Польскага радыё, фатаграфіі, фільмы й артыкулы, прысьвечаныя трагічным падзеям, якія адбыліся 75 гадоў таму. 
„Мы прапануем, сярод іншага, запісы выказваньняў асобаў, якія перажылі разьню”, - кажа Бартламей Макоўскі (Bartłomiej Makowski) з парталу Polskieradio.pl. 
Ён дадаў, што на сайце будуць даступныя інтэрвію зь гісторыкамі й дасьледчыкамі Валынскага злачынства. Там публікуецца таксама інфармацыя аб бягучых мерапрыемствах, прысьвечаных гэтай трагічнай падзеі. 
Адрас сайту: wolyn1943.polskieradio.pl. На яго можна ўвайсьці таксама праз галоўную старонку Польскага радыё (Polskieradio.pl).
аз