Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы 476 тыс. іншаземцаў плацяць узносы ў Фонд сацыяльнага страхаваньня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.07.2018 11:41
Беларусы - на другім месцы сярод іншаземцаў, якія плацяць узносы у сацстрах Польшчы.
500 польскіх злотых500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski

У Польшчы 476 тыс. іншаземцаў плацяць узносы ў Фонд сацыяльнага страхаваньня
У Польшчы 476 тыс. іншаземцаў плацяць узносы ў Фонд сацыяльнага страхаваньня (Zakład Ubezpieczeń Społecznych). Пра гэта паведаміла міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска. Яна зазначыла, што найбольшай нацыянальнай групай, якая мае дзяржаўную сацыяльную страхоўку, зьяўляюцца ўкраінцы. На другім месцы – беларусы, а на трэцім – віетнамцы. Пры гэтым лічба застрахаваных замежных грамадзян пастаянна расьце: у канцы 2017 году яна складала 440 тыс. чалавек. Дакладныя лічбы паводле грамадзянства міністар Рафальска не паведаміла.
Фонд сацыяльнага страхаваньня Польшчы зьяўляецца асноўным інстытутам дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня. Яго функцыянаваньне накіраванае на сацыяльную абарону насельніцтва, задача якой – забясьпечваць рэалізацыю права эканамічна актыўных грамадзян на матэрыяльнае забесьпячэньне ў старасьці, у выпадку хваробы, поўнай або частковай страты працаздольнасьці, страты карміцеля, беспрацоўя й г.д.

У Польшчы 476 тыс. іншаземцаў плацяць узносы ў Фонд сацыяльнага страхаваньня (Zakład Ubezpieczeń Społecznych). Пра гэта паведаміла міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска.

Яна зазначыла, што найбольшай нацыянальнай групай, якая мае дзяржаўную сацыяльную страхоўку, зьяўляюцца ўкраінцы. На другім месцы – беларусы, а на трэцім – віетнамцы. Пры гэтым лічба застрахаваных замежных грамадзян пастаянна расьце: у канцы 2017 году яна складала 440 тыс. чалавек. Дакладныя лічбы паводле грамадзянства міністар Рафальска не паведаміла.

Фонд сацыяльнага страхаваньня Польшчы зьяўляецца асноўным інстытутам дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня. Яго функцыянаваньне накіраванае на сацыяльную абарону насельніцтва, задача якой – забясьпечваць рэалізацыю права эканамічна актыўных грамадзян на матэрыяльнае забесьпячэньне ў старасьці, у выпадку хваробы, поўнай або частковай страты працаздольнасьці, страты карміцеля, беспрацоўя й г.д.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт