Logo Polskiego Radia
Print

А. Дуда: Рэгіёну трох мораў патрэбная добрая транспартная інфраструктура

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2018 13:25
У Ясёнцы каля Жэшава праходзіць форум Ініцыятывы «Рэгіён трох мораў».
PAP/Darek Delmanowicz

У Ясёнцы каля Жэшава праходзіць форум Ініцыятывы «Рэгіён трох мораў». «Наша сёньняшняя сустрэча зьяўляецца новым і важным этапам разьвіцьця ініцыятывы. Мы ўрачыста адкрываем яе лякальнае і транспамежнае вымярэньне», – гаварыў на адкрыцьці прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Ініцыятыва зьяўляецца плятформай супрацы прэзыдэнтаў 12 краін, разьмешчаных паміж Адрыятычным, Балтыйскім і Чорным марамі. Яе мэта – супраца ў галінах інфраструктуры, энэргетыкі і гаспадаркі.
Сёньняшні форум прысьвечаны, між іншым, будове трасы Via Carpatia. Рэгіёну трох мораў патрэбная добрая транспартная інфраструктура. Нашы краіны змагаюцца з наступствамі структурных недахопаў у транспартнай інфраструктуры», – зьвяртаў увагу прэзыдэнт Польшчы.
Прыкладам такога спалучэньня, паводле Анджэя Дуды, зьяўляецца траса Via Carpatia, якая спалучыць летувіскую Клайпэду з Салёнікамі ў Грэцыі.
Вялікую ролю ў ініцыятыве адыграе таксама стварэньне Абсэрваторыі «Рэгіёну трох мораў», якое будзе зьбіраць статыстычныя дадзеныя пра цэлы рэгіён.

«Наша сёньняшняя сустрэча зьяўляецца новым і важным этапам разьвіцьця ініцыятывы. Мы ўрачыста адкрываем яе лякальнае і транспамежнае вымярэньне», – гаварыў на адкрыцьці прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Ініцыятыва зьяўляецца плятформай супрацы прэзыдэнтаў 12 краін, разьмешчаных паміж Адрыятычным, Балтыйскім і Чорным марамі. Яе мэта – супраца ў галінах інфраструктуры, энэргетыкі і гаспадаркі.

Сёньняшні форум прысьвечаны, між іншым, будове трасы Via Carpatia. «Рэгіёну трох мораў патрэбная добрая транспартная інфраструктура. Нашы краіны змагаюцца з наступствамі структурных недахопаў у транспартнай інфраструктуры», – зьвяртаў увагу прэзыдэнт Польшчы.

Прыкладам такога спалучэньня, паводле Анджэя Дуды, зьяўляецца траса Via Carpatia, якая спалучыць летувіскую Клайпэду з Салёнікамі ў Грэцыі.

Вялікую ролю ў ініцыятыве адыграе таксама стварэньне Абсэрваторыі «Рэгіёну трох мораў», якая будзе зьбіраць статыстычныя дадзеныя пра цэлы рэгіён.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт