На фэстывалі "Два тэатры" сёньня гучаць творы Зьбігнева Гэрбэрта
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
01.07.2018 13:49
Слухачы і гледачы змогуць пазнаёміцца з радыё- і тэлепастаноўкамі яго твораў.
Zdjęcie ilustracyjneFoto: Wojciech Kusiński/PR
У Сопаце – горадзе на балтыйскім узьбярэжжы, працягваецца фэстываль “Два тэатры”, падчас якога прадстаўляецца мастацкая творчасьць Польскага радыё і тэлебачаньня. Публіка можа сёньня праслухаць восем радыёпастановак і ўбачыць сем тэлеспэктакляў.
Трэці дзень фэстывалю праходзіць пад знакам творчасьці Зьбігнева Гэрбэрта. Слухачы і гледачы змогуць пазнаёміцца з радыё- і тэлепастаноўкамі яго твораў. З публікай сустрэнуцца таксама знакамітыя акторы: Данута Стэнка, Галіна Лабанарска і Малгажата Кажухоўска. Вечарам заплянаваны канцэрт Студыі песьні Тэатру Польскага радыё. Маладыя акторы і вакалісты прадставяць у новай аранжыроўцы творы Яцэка Качмарскага і Гжэгажа Цехоўскага.
ПР/нг