Logo Polskiego Radia
Print

Палякі найбольш ахвотна адпачываюць на моры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.06.2018 13:57
На ўзьбярэжжы Балтыкі назіраецца найбольшая разнароднасьць цэнаў.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Палякі найбольш ахвотна адпачываюць на моры
На ўзьбярэжжы Балтыкі назіраецца найбольшая разнароднасьць цэнаў.
Марскія курорты ў Польшчы карыстаюцца ў пяць разоў большым зацікаўленьнем, чым горы. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, якія сабраў турыстычны партал noclegowo.pl. Рэгіён Мазураў таксама апынуўся на подыюме, але з найгоршым вынікам, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Колькі каштуе адпачынак у Польшчы? Выдаткі складуць у сярэднім 74 злотыя (больш за 17 эўра) за начлег аднаго чалавека. Сёлета крыху даражэй на моры - у сярэднім каля 75,5 злотага (больш за 17 эўра 35 цэнтаў). Крыху таньней, то бок 71,5 злотага (амаль 16,5 эўра) трэба заплаціць за начлег у гарах.
На ўзьбярэжжы назіраецца найбольшая разнароднасьць цэнаў.
„Адносна дарагі горад Сопат(Sopot), дзе начлег у сярэднім каштуе каля 110 злотых (больш за 25 эўра) за асобу. Значна таньней, напрыклад, ва Ўладыславове (Władysławowo), дзе за ноч трэба заплаціць у сярэднім каля 56 злотых (амаль 13 эўра)”, - кажа Матэвуш Голіят (Mateusz Goliat), экспэрт партала noclegowo.pl.
Палякі найчасьцей выбіраюць даўжэйшы адпачынак. Больш за 21% зь іх купляюць тыднёвыя туры. Асобы, якія могуць сабе дазволіць на адпачынак даўжэйшы, чым 14 дзён, складаюць 11,3% усіх польскіх турыстаў.
Найбольшай папулярнасьцю сярод польскіх турыстаў карыстаюцца прыватныя кватэры й апартамэнты. Меншай –агратурызм, вілы й інтэрнаты, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Марскія курорты ў Польшчы карыстаюцца ў пяць разоў большым зацікаўленьнем, чым горы. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, якія сабраў турыстычны партал noclegowo.pl. Рэгіён Мазураў таксама апынуўся на подыюме, але з найгоршым вынікам, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Колькі каштуе адпачынак у Польшчы? Выдаткі складаюць у сярэднім 74 злотыя (больш за 17 эўра) за начлег аднаго чалавека. Сёлета крыху даражэй на моры - у сярэднім каля 75,5 злотага (больш за 17 эўра 35 цэнтаў). Крыху таньней, то бок 71,5 злотага (амаль 16,5 эўра) трэба заплаціць за начлег у гарах. На ўзьбярэжжы назіраецца найбольшая разнароднасьць цэнаў.

„Адносна дарагі горад Сопат(Sopot), дзе начлег у сярэднім каштуе каля 110 злотых (больш за 25 эўра) за асобу. Значна таньней, напрыклад, ва Ўладыславове (Władysławowo), дзе за ноч трэба заплаціць у сярэднім каля 56 злотых (амаль 13 эўра)”, - кажа Матэвуш Голіят (Mateusz Goliat), экспэрт партала noclegowo.pl.

Палякі найчасьцей выбіраюць даўжэйшы адпачынак. Больш за 21% зь іх купляюць тыднёвыя туры. Асобы, якія могуць сабе дазволіць на адпачынак даўжэйшы, чым 14 дзён, складаюць 11,3% усіх польскіх турыстаў.

Найбольшай папулярнасьцю сярод польскіх турыстаў карыстаюцца прыватныя кватэры й апартамэнты. Меншай –агратурызм, вілы й інтэрнаты, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт