Польская зборная прайграла з Калюмбіяй на чэмпіянаце сьвету па футболе
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
24.06.2018 22:39
Гэта другі прайграны матч, палякі разьвіталіся з марамі пра выхад у 1/8 фіналу.
pixabay.com/CC0 Creative Commons
З вынікам 3-0 у карысьць Калюмбіі закончыўся матч паміж зборнай Польшчы па футболе і зборнай Калюмбіі. Спартовая падзея адбылася ў расейскім горадзе Казань у рамках чымпіянату сьвету па футболе. На жаль, такім чынам польскія футбалісты разьвіталіся з марамі пра выхад з групы і ўваход у 1/8 фіналу. Застаецца ім згуляць адзін матч, пасьля чаго вяртаюцца дадому.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, матч на стадыёне ў Казані глядзела каля тыс. польскіх заўзятараў футболу. Пасьля разгрому палякаў калюмбійцамі польскіх спартоўцаў супакойваў на Твітэр прэзыдэнт Анджэй Дуда: “Я абяцаў нашым, што буду з імі, таму не крытыкую. Я цешуся посьпехам і хвалю, калі ёсьць за што. Ніколі не апускаю рук, раблю высновы, заўтра таксама будзе дзень, трэба ісьці наперад”.
нг