Рэйс «Па шляхах памяці 1918-2018» да стагодзьдзя незалежнасьці Польшчы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
24.06.2018 14:39
Аматары ветразевага спорту з усяе Польшчы адправяцца ў шлях па рацэ Варце ў Познань і назад.
Ілюстрацыйны здымакфото: www.pixabay.com
У горадзе Конін у цэнтральнай частцы Польшчы ўпершыню за многія гады прычаляць каля бульвара ветразевыя судны. Гэта ўдзельнікі рэйсу пад назваю «Па шляхах памяці 1918-2018», зладжанага з нагоды стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці дзяржавы.
Ветразевыя судны большую частку рэйсу (агулам 200 км.) праплывуць на рухавіках, паколькі ветразь не дазваляе зрабіць гэтак званую пятлю на дадзеных адрэзках ракі.
Сёньня аматары ветразевага спорту з усяе Польшчы зьбіраюцца ў мясцовасьці Сьлезін, адкуль заўтра адправяцца ў шлях па рацэ Варце ў Познань і назад.
ІАР ПР/нг