Logo Polskiego Radia
Print

Бацькі ўсё часьцей не прышчапляюць дзяцей

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 21.06.2018 14:20
Гэта пагражае жыцьцям малых і ўсяму грамадзтву.
Фота: pixabay.com/dfuhlert

У Польшчы становіцца ўсё больш бацькоў, якія не прышчапляюць сваіх дзяцей. У выніку вяртаюцца старыя хваробы, ад якіх раней ратавалі прышчэпкі. Невыпадкова з 2016 года ў Польшчы ад адру — заразнай хваробы, якая суправаджаецца высыпкай, запаленьнем дыхальных шляхоў і гарачкай, памерла 50 дзяцей.

У 2017 годзе колькасьць асоб, якія адмовіліся ад прышчэпак, перасягнула 30 тысяч. Гэта на 30 працэнтаў больш, чым пазалетась.

Экспэрты гавораць, што гэта тэндэнцыя заўважаецца ва ўсёй Эўропе, а таксама і ў Амэрыцы.

У Польшчы прышчэпкі абавязковыя і ўсеагульныя. За адмову ад іх пагражае штраф. У тэорыі гэта выглядае так, што ўрач паведамляе павятоваму санітарнаму інспэктару пра бацькоў, якія не прышчапілі сваіх дзяцей. Інспэктар высылае папярэджаньне. Калі ж не атрымлівае адказу, то можа накласьці штраф да 1,5 тысячы злотых. Таксама папярэджаньне можа выслаць і ваявода. Такіх спагнаньняў можа быць многа, але яны не павінны перавышаць сумы 50 тысяч злотых.

Такіх напамінаў бацькам павятовыя інспэктары высылаюць штогод каля 4 тысяч.

У Нямеччыне таксама выкарыстоўваюць сыстэму штрафаў. А вось у Італіі і Францыі, напрыклад, дзейнічаюць іншыя меры. Непрышчэпленае дзіця ня будзе прынята ў дзіцячы сад. У Францыі ня возьмуць такога падлетка ў школу.

Экспэрты гавораць, што адсутнасьць прышчэпкі — гэта ня толькі пагроза жыцьцю дзіцяці, але і ўсяму грамадзтву.

Dziennik Gazeta Prawna/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт