У Польшчы прызначаны новы міністар сельскай гаспадаркі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.06.2018 11:57
                    
                    Кшыштаф Арданоўскі замяніць на гэтай пасадзе міністра Кшыштафа Юргеля.
                
Новы міністар сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Кшыштаф Арданоўскі. PAP/Radek Pietruszka
                     
У Польшчы прызначаны новы міністар сельскай гаспадаркі
Кшыштаф Арданоўскі замяніць на гэтай пасадзе міністра Кшыштафа Юргеля.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда прызначыў Кшыштафа Арданоўскага (Krzysztof Ardanowski) на пасаду кіраўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі. 
Новы міністар да гэтай пары быў намесьнікам кіраўніка парлямэнцкай Камісіі па сельскай гаспадарцы. Ён замяніць на гэтай пасадзе міністра Кшыштафа Юргеля (Krzysztof Jurgiel), які ў панядзелак падаў у адстаўку па асабістых прычынах. 
Ян Кшыштаф Арданоўскі будзе 17-ым міністрам сельскай гаспадаркі пасьля 1989 году. У 2005-2006 гадах ён быў віцэ-міністрам у гэтым жа ведамстве. Пазьней ён працаваў у Канцылярыі прэзыдэнта Леха Качыньскага.
аз