Кіраўнік Мінсельгасу Польшчы Кшыштаф Юргель падаў у адстаўку 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        18.06.2018 19:02
                    
                    Кшыштаф Юргель нарадзіўся на Беласточчыне, з гэтым рэгіёнам зьвязаная большасьць яго жыцьцёвага шляху. 
                
Кшыштаф ЮргельPAP/Wojciech Pacewicz
                     
Міністар сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Польшчы Кшыштаф Юргель падаў у адстаўку. Прэс-служба Мінсельгасу паведаміла, што кіраўнік ведамства адмовіўся ад пасады «па асабістых прычынах». Адстаўку прыняў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Кшыштаф Юргель сказаў Польскаму радыё, што ён не пакідае палітыкі – цяпер сканцэнтруецца на дэпутацкай працы ў Сэйме, і перш за ўсё ў Камісіі сельскай гаспадаркі.
Кшыштаф Юргель нарадзіўся на Беласточчыне, з гэтым рэгіёнам зьвязаная большасьць яго жыцьцёвага шляху. Міністрам сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі ён стаў 16 лістапада 2015 году. Гэтую пасаду ён займаў ва ўрадах Бэаты Шыдла й Матэвуша Маравецкага.

вс