Logo Polskiego Radia
Print

У выніку сьпёкі адно з найстарэйшых дрэваў Польшчы апынулася пад пагрозай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.06.2018 15:02
Дуб Chrobry, кароль Ніжнесылескіх бароў, у часе сьпёкі адмыслова паліваюць.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У выніку сьпёкі адно з найстарэйшых дрэваў Польшчы пад пагрозай
Сьпёка адмоўна ўплывае на адзін з найстарэйшых дубоў Польшчы, які мае мянушку «Chrobry». Лесьнікі робяць усё магчымае, каб і так хворае дрэва выжыла.
Больш за тры гады таму дуб быў падпалены. Былі сур’ёзныя боязі, што пажар завершыць яго 750-гадовае жыцьцё. Дуб аднак не паддаўся і выжыў.
Дуб Chrobry, кароль Ніжнесылескіх бароў, у часе цяперашняй сьпёкі адмыслова паліваюць. Лесьнікі паліваюць таксама глебу вакол дубу. Спэцыялісты спадзяюцца, што гэта дазволіць захаваць лісты на дрэве. Дрэва палівалі таксама ў мінулыя гады. Апошнія чатыры гады дуб знаходзіцца пад спэцыяльным наглядам.
Гэтай вясной лістота паявілася толькі на 25% галоўных галін дрэва. Астатнія – мёртвыя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт