У Баранаве праходзіць рэфэрэндум па пытаньні будаўніцтва ЦКП
Жыхары адказваюць на два пытаньні: аб будаўніцтве Цэнтральнага камунікацыйнага аэрапорта і кампэнсацыі за зямельныя ўчасткі.
17 чэрвеня ў мясцовасьці Баранава ў Мазавецкім ваяводзтве праходзіць рэфэрэндум па пытаньні будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта. Шляхам галасаваньня жыхары Баранава і ваколіц маюць магчымасьць выказаць сваё меркаваньне і адказаць на два пытаньні: ці жадаюць яны, каб у іх гміне быў пабудаваны Цэнтральны аэрапорт, і ці згодныя яны на кампэнсацыю з боку ўрада за землі, перададзеныя імі пад інвэстыцыю.
Падчас нядаўніх сустрэч з упаўнаважаным прадстаўніком урада па справах будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта Мікалаем Вільдам жыхары выказвалі свой пратэст супраць інвэстыцыі. Сумневы выклікала сыстэма кампэнсацый за прыватныя зямельныя ўчасткі, якія патрэбныя для будовы порту. Згодна са спэцыяльнай пастановай, уладальнік можа атрымаць 35-40 злотых (8-9 эўра) за квадратны мэтар, але ён павінен заплаціць падатак ад продажы.
Упаўнаважаны прадстаўнік урада па справах будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта Мікалай Вільд сказаў, што рэфэрэндум не зьяўляецца вырашальным, але голас жыхароў гміны Баранава будзе прыняты пад увагу пры рэалізацыі дзяржаўнага праекта.
Урад Польшчы прыняў праект спэцыяльнага закона аб Цэнтральным камунікацыйным порце, які закліканы стаць адным з галоўных авіяцыйных вузлоў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, а таксама сканцэнтраваць чыгуначныя злучэньні ўсёй краіны. Мяркуецца, што Цэнтральны камунікацыйны порт будзе ўведзены ў эксплёатацыю ў канцы 2027 года і ў канчатковым выніку будуць абслугоўваць да 100 млн пасажыраў у год.

ав