Logo Polskiego Radia
Print

У 2019 г. у Польшчы вырасьце мінімальны заробак

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.06.2018 16:43
З 1150 да 1230 бел. руб. у пераліку са злотых.
www.pixabay.com

Міністэрства сям’і, працы і грамадзкай палітыкі Польшчы прапануе павысіць мінімальны заробак да 2250 злотых (1230 бел. руб.). Гэта можа адбыцца ў 2019 годзе. Разам з гэтым вырасьце і мінімальная стаўка працы ў гадзіну — да 14,7 злотага (8 бел. руб.).

Пра гэта паведаміў віцэ-міністар Станіслаў Швэд.

У аўторак пытаньне будзе разглядаць Рада Міністраў Польшчы. Да 15 чэрвеня ўрад павінен прадставіць свае прапановы Радзе грамадзкага дыялёгу.

Сёлета мінімальны заробак дасягае 2100 злотых (1150 бел. руб.). Гэта 47,3% ад прагназаванай сярэдняй заработнай платы ў 2018 годзе. Мінімальная стаўка працы ў гадзіну складае 13,70 злотых (7,5 бел. руб.).

Pap.pl/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт