Logo Polskiego Radia
Print

Польскія заўзятары ў Расеі будуць пад пастаяннай апекай консульскіх службаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2018 14:11
З гэтай мэтай у расейскіх гарадах будуць працаваць мабільныя консульскія пункты.
Польскія заўзятары ў Расеі будуць пад пастаяннай апекай консульскіх службаў. PAP/EPA/DANIEL KOPATSCHПольскія заўзятары ў Расеі будуць пад пастаяннай апекай консульскіх службаў. PAP/EPA/DANIEL KOPATSCHPAP/EPA/DANIEL KOPATSCH

Польскія заўзятары ў Расеі будуць пад пастаяннай апекай консульскіх службаў
З гэтай мэтай у расейскіх гарадах будуць працаваць мабільныя консульскія пункты.
Польскія заўзятары, якія накіруюцца ў Расею на Чэмпіянат сьвету па футболе, будуць знаходзіцца пад пастаяннай апекай польскіх консульскіх службаў. У кожным з гарадоў, у якім будзе гуляць польская зборная, напрыклад, у Маскве, Казані й Валгаградзе будуць працаваць мабільныя консульскія пункты.
Паводле ацэнак расейскага боку, на Чэмпіянат сьвету па футболе ў Расею прыбудзе каля 16 тысяч заўзятараў з Польшчы.
Як заяўляе Генэральны консул Польшчы ў Маскве Марцін Носаль (Marcin Nosol), консульскія службы будуць сачыць за бясьпекай польскіх грамадзян.
Польскія консульскія службы нагадваюць, каб заўзятары, якія зьбіраюцца ў Расею, пазнаёміліся зь дзеючымі ў гэтай краіне правіламі. На сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы быў зьмешчаны „Даведнік заўзятара” й нумары тэлефонаў прадстаўнікоў польскай дзяржавы, якія ў выключных выпадках могуць аказаць грамадзянам Польшчы дапамогу.
аз

Польскія заўзятары, якія накіруюцца ў Расею на Чэмпіянат сьвету па футболе, будуць знаходзіцца пад пастаяннай апекай польскіх консульскіх службаў. У кожным з гарадоў, у якім будзе гуляць польская зборная, напрыклад, у Маскве, Казані й Валгаградзе будуць працаваць мабільныя консульскія пункты.

Паводле ацэнак расейскага боку, на Чэмпіянат сьвету па футболе ў Расею прыбудзе каля 16 тысяч заўзятараў з Польшчы.

Як заяўляе Генэральны консул Польшчы ў Маскве Марцін Носаль (Marcin Nosol), консульскія службы будуць сачыць за бясьпекай польскіх грамадзян.

Польскія консульскія службы нагадваюць, каб заўзятары, якія зьбіраюцца ў Расею, пазнаёміліся зь дзеючымі ў гэтай краіне правіламі.

На сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы быў зьмешчаны „Даведнік заўзятара” й нумары тэлефонаў прадстаўнікоў польскай дзяржавы, якія ў выключных выпадках могуць аказаць грамадзянам Польшчы дапамогу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт