Logo Polskiego Radia
Print

У 2017 годзе ў Польшчы зьменшыўся ўзровень беднасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.06.2018 14:42
Бачнае таксама паляпшэньне сытуацыі сем'яў з двума, трыма й чатырма дзецьмі.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У 2017 годзе ў Польшчы зьменшыўся ўзровень беднасьці
Бачнае таксама паляпшэньне сытуацыі сем'яў з двума, трыма й чатырма дзецьмі.
У 2017 годзе зьнізіўся ўзровень беднасьці ў Польшчы. У дасьледаваньнях Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня былі вызначаныя тры розныя катэгорыі беднасьці: крайняя галеча, параўнальная беднасьць і гэтак званая заканадаўчая беднасьць. У мінулым годзе, у параўнаньні з 2016 годам, зьменшыўся маштаб усіх катэгорыяў гэтай зьявы.
Напрыклад, крайняя галеча зьнізілася з 4,9 да 4,3%.
Старшыня Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Дамінік Розкрут (Dominik Rozkrut) сказаў, што палепшылася сытуацыя ў сельскіх раёнах. Бачнае таксама паляпшэньне становішча сем'яў з двума, трыма й чатырма дзецьмі.
Дамінік Розкрут: Гэта не такое рашучае паляпшэньне, як летась, аднак год таму стартавала праграма „Сям’я 500Плюс”, а цяпер мы параўноўвалі бягучыя вынікі з вынікамі мінулага году. Варта адзначыць, што паляпшэньне сытуацыі назіраецца таксама ў тых сем’ях, у якіх больш дзяцей.
Як падкрэсьліваюць спэцыялісты Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, беднасьць закранае розныя групы насельніцтва ў рознай ступені, аднак мапа ейнай пагрозы практычна не мяняецца на працягу многіх гадоў, нягледзячы на ейнае несумненнае скарачэньне.
У 2017 годзе галеча, то бок крайняя беднасьць асабліва пагражала хатнім гаспадаркам фэрмэраў, пэнсіянэраў, сем’ям з трыма й больш дзецьмі, сем'ям, у якіх бацькі мелі ня больш чым сярэднюю адукацыю, а таксама сем'ям зь інвалідамі.
Маштаб беднасьці, як правіла, большы ў сельскай мясцовасьці й скарачаецца прапарцыйна росту колькасьці жыхароў населенага пункту.
аз

У 2017 годзе зьнізіўся ўзровень беднасьці ў Польшчы. У дасьледаваньнях Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня былі вызначаныя тры розныя катэгорыі беднасьці: крайняя галеча, параўнальная беднасьць і гэтак званая заканадаўчая беднасьць. У мінулым годзе, у параўнаньні з 2016 годам, зьменшыўся маштаб усіх катэгорыяў гэтай зьявы.Напрыклад, крайняя галеча зьнізілася з 4,9 да 4,3%.

Старшыня Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Дамінік Розкрут (Dominik Rozkrut) сказаў, што палепшылася сытуацыя ў сельскіх раёнах. Бачнае таксама паляпшэньне становішча сем'яў з двума, трыма й чатырма дзецьмі.

Дамінік Розкрут: Гэта не такое рашучае паляпшэньне, як летась, аднак год таму стартавала праграма „Сям’я 500Плюс”, а цяпер мы параўноўвалі бягучыя вынікі з вынікамі мінулага году. Варта адзначыць, што паляпшэньне сытуацыі назіраецца таксама ў тых сем’ях, у якіх больш дзяцей.

Як падкрэсьліваюць спэцыялісты Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, беднасьць закранае розныя групы насельніцтва ў рознай ступені, аднак мапа ейнай пагрозы практычна не мяняецца на працягу многіх гадоў, нягледзячы на ейнае несумненнае скарачэньне.

У 2017 годзе галеча, то бок крайняя беднасьць асабліва пагражала хатнім гаспадаркам фэрмэраў, пэнсіянэраў, сем’ям з трыма й больш дзецьмі, сем'ям, у якіх бацькі мелі ня больш чым сярэднюю адукацыю, а таксама сем'ям зь інвалідамі.
Маштаб беднасьці, як правіла, большы ў сельскай мясцовасьці й скарачаецца прапарцыйна росту колькасьці жыхароў населенага пункту.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт