4 чэрвеня 1989 году ў ПНР прайшлі першыя часткова свабодныя выбары
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.06.2018 16:08
Падчас выбараў ні апазыцыя, ні кіроўны лягер не чакалі гэтак катастрафічнага для ўраду ПНР выніку.
Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0
4 чэрвеня 1989 году ў ПНР прайшлі першыя часткова свабодныя выбары
4 чэрвеня 1989 году ў Польскай Народнай Рэспубліцы прайшлі першыя часткова свабодныя выбары.
На моцы пагадненьня з уладамі Польскай Народнай Рэспублікі ў Сэйм краіны прайшлі дзеячы антыкамуністычнай апазыцыі. У сваю чаргу ўпершыню пасьля некалькіх дзесяцігодзьдзяў неіснаваньня быў створаны інстытут Сэнату (верхняй палаты парлямэнту), выбары ў які былі цалкам свабодныя. У выніку большасьць мандатаў сэнатараў атрымалі апазыцыянэры.
Нагадаем, Сэнат быў адменены як інстытут заканадаўчай улады на моцы фальсыфікаванага рэфэрэндуму 1946 году.
Падчас выбараў 1989 году ні апазыцыя, ні кіроўны лягер не чакалі гэтак катастрафічнага для ўраду ПНР выніку. Апазыцыя атрымала 99 месцаў са 100 у Сэнаце і 161 месца з 460 у Сэйме – гэта быў максымальны лік, на які пагадзіліся ўлады ПНР.
Падчас першага паседжаньня Сэйму 4 ліпеня 1989 году ў зале прысутнічалі ганаровыя госьці – прэзыдэнт Дзяржаўнай рады ПНР генэрал Войцех Ярузэльскі й старшыня руху «Салідарнасьць» Лех Валэнса. Польскае тэлебачаньне вяло трансьляцыю гэтай падзеі.

вс