Logo Polskiego Radia
Print

Чэхія адцягвае ўкраінцаў ад Польшчы

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 04.06.2018 12:02
Афіцыйная Прага спрашчае правілы прыёму замежных работнікаў.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакФота: pixabay.com/Public Domain CC0

Прага ўвяла спрошчаны рэжым для працы замежных грамадзян. Чэхія павялічыла колькасьць дазволаў на працу для жыхароў краін, што знаходзяцца на ўсход ад яе граніц. У выніку, сёлета амаль 20 тысяч чалавек змогуць легальна пачаць працаваць на чэскіх прадпрыемствах. Гэта ў два разы перавышае колькасьць дазволаў, выдадзеных летась і ў пяць разоў паказчык 2016 году.

Зьмены ў палітыцы Чэхіі выкліканы нястачай працоўных рук. Беспрацоўе ў Чэхіі досыць нізкае — 2,4%. А прапаноў працы больш, чым беспрацоўных. Актыўна шукаюць працу 200 тысяч чэхаў, а прапаноў — 250 тысяч.

Папярэдні ўрад Чэхіі дэкляраваў, што гатоў прыняць нават 200 тысяч замежных работнікаў. Гэту палітыку прадаўжае цяперашняя ўлада.

Павялічваючы колькасьць дазволаў на праём на работу прэм'ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш гаворыць, што ў адваротным выпадку пачнецца запавольваньне гаспадарчага разьвіцьця. Ён супакойвае грамадзян: «Іншаземцы не адбяруць у чэхаў працоўныя месцы».

Цяперашняя ўрадавая праграма расшырае магчымасьці прыёму работнікаў з Украіны на працы ў сельскай гаспадарцы. Праграма «Рэжым Украіна» пачала функцыянаваць яшчэ ў сярэдзіне 2016 году. І павінна паспрыяць прыцягеньню рабочай сілы перш за ўсё для фізычнай працы і ў сфэры паслуг. Дзейнічая гэта сыстэма так: фірма зьвяртаецца па патрэбную колькасьць работнікаў, а на гэтыя месцы вярбуюцца ўкраінцы. Раней працэс вярбоўкі доўжыўся год, цяпер не павінен перавышаць трох месяцаў.

Аднак у Польшчы ўкраінцу працу знайсьці па-ранейшаму прасьцей. Працэдура доўжыцца ўсяго некалькі тыдняў.

У той жа час супраць запрашэньня на працу ў Чэхію іншаземцаў выступаюць мясцовыя прафсаюзы. Бо замежныя работнікі таньнейшыя за чэскіх, што прыводзіць да зьмяншэньня аплаты працы.

Аднак заробкі ў Чэхіі ў сярэднім вышэйшыя за польскія, што прываблівае замежных работнікаў.

Dziennik Gazeta Prawna/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт