Больш за палову палякаў супраць лібэралізацыі абортаў
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
01.06.2018 12:23
56,2% апытаных газэтай Rzeczpospolita выказваецца за захаваньне цяперашняга заканадаўства.
Ілюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com
Паводле апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага газэтай Rzeczpospolita 24-25 траўня, 29% выказваецца за тое, каб аборты сталі магчымымі ў большай колькасьці выпадкаў, чым дазволена цяпер. 29% апытаных хоча лібэралізацыі заканадаўства аб абортах.
У Польшчы час ад часу адбываюцца дэманстрацыі супраць цяперашняга заканадаўства аб абортах — г. зв. чорныя пятніцы. Апошняя прайшла ў сакавіку. У выніку ў парлямэнце быў замарожаны законапраект Каі Годак “Спыні аборты”, які ўвогуле забараняў амаль любую магчымасьць аборту.
А яшчэ ў студзені ў парлямэнце праваліўся падчас першага чытаньня грамадзянскі праект закону, якія б лібэралізаваў аборты. Праект ініцыіраваў камітэт “Ратуйма жанчын” пры ўдзеле левых партый і арганізацый.
Цікава, што ў грамадзтве адносіны да абортаў не заўсёды зьвязаны з палітычнымі сымпатыямі. Лічыцца, што прынцыповым прыхільнікам цяперашняга заканадаўства зьяўляецца кіруючая партыя “Закон і справядлівасьць”. Аднак і сярод яе электарату 14% выказваюцца за лібэралізацыю.
Адначасова ў апазыцыйных партыях ёсць прыхільнікі погляду, які па праблеме абортаў займае “Закон і справядлівасьць”.
Па-ранейшаму аборты ў Польшчы застаюцца палітызаванай тэмай. Ёй надае пільную ўвагу касьцёл. Чакаецца, што пра аборты могуць зноў гучна загаварыць падчас мясцовых выбараў.
Rzeczpospolita/вк