Сёньня адзначаецца Сусьветны дзень дзіцяці
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
01.06.2018 11:23
Упершыню гэты дзень пачалі адзначаць у 1950 годзе ў Францыі, а ўжо ў 1952 годзе да адзначэньня Дня Дзіцяці далучылася і тагачасная Польская Народная Рэспубліка.
www.pixabay.com
З нагоды Сусьветнага дня дзіцяці прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з першай лэдзі апублікаваў віншавальны відэазварот на прэзыдэнцкім акаўнце ў Twitter.
«Сёньня і заўжды мы жадаем вам посьпехаў. З усяго сэрца зычым вам, каб вашыя мары ажыцьцявіліся. Атрымлівайце асалоду ад сваіх дасягненьняў, ніколі не здавайцеся, нават калі ў вас нешта не атрымліваецца. Няхай вас атачае дабрыня і турбота, а таксама верныя сябры« – такімі словамі Анджэй Дуда павіншаваў польскіх дзяцей і моладзь.
Сусьветны дзень дзіцяці на тэрыторыі былога Савецкага Саюза адзначаецца як Міжнародны дзень абароны правоў дзяцей. Упершыню гэты дзень пачалі адзначаць у1950 годзе ў Францыі, а ў 1952 годзе да адзначэньня Дня Дзіцяці далучылася і Польшча.
эж
З нагоды Сусьветнага дня дзіцяці прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з першай лэдзі апублікаваў віншавальны відэазварот на прэзыдэнцкім акаўнце ў Twitter.
«Сёньня і навек мы жадаем вам посьпехаў. З усяго сэрца зычым вам, каб вашыя мары ажыцьцявіліся. Атрымлівайце асалоду ад сваіх дасягненьняў і ніколі не здавайцеся, нават калі ў вас нешта не атрымліваецца. Няхай вас атачае дабрыня і турбота, а таксама верныя сябры.» – такімі словамі Анджэй Дуда павіншаваў польскіх дзяцей і моладзь.
Сусьветны дзень дзіцяці на тэрыторыі былога Савецкага Саюза адзначаецца як Міжнародны дзень абароны дзяцей. Упершыню гэты дзень пачалі адзначаць у 1950 годзе ў Францыі, а ўжо ў 1952 годзе да сьвяткаваньня Дня Дзіцяці далучылася і тагачасная Польская Народная Рэспубліка.
эж