Польшча атрымае менш датацый ад Эўразьвязу
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
31.05.2018 11:07
Таксама абрэжуць дапамогу Чэхіі, Літве, Вугоршчыне, Эстоніі, Славаччыне, Мальце і Нямеччыне.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain
Скарачэньне датацый з фонду інтэграцыі Эўрапейскага зьвязу адбудзецца ў 2021-2027 гадах. Польшча недаатрымае 23 працэнты ад цяперашніх грошай. Напрыклад, на 2014-2020 гады краіне прызначаліся амаль 84 млрд эўра, а ў наступнай сямігодцы заплянавана толькі каля 65 млрд.
А вось краіны, якія атрымаюць больш грошай: Грэцыя, Баўгарыя і Румынія – па 8 працэнтаў надбаўкі, Італія — 6,4, Гішпанія — 5.
Такі бюджэт зацьвердзіла Эўрапейская камісія. Гэткае рашэньне выклікана данымі, паводле якіх эканамічнае становішча Польшчы ў апошні час паляпшаецца. Аднак экспэртамі заўважана, што скарачэньні датацый закранулі ў значнай ступені краіны Вышаградзкай групы, якія супраціўляюцца прыёму бежанцаў з Блізкага Ўсходу.
Gazeta Wyborcza/вк