Logo Polskiego Radia
Print

Знойдзены шрыфт Brygada 1918

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 30.05.2018 23:30
Яго будзе выкарыстоўваць Канцылярыя Прэзыдэнта Польшчы.

Прэзыдэнт Анджай Дуда падчас прэзэнтацыі шрыфту сказаў, што Brygada 1918 — гэта “прыгожы сымбаль адроджанай Рэчы Паспалітай”.

Лічыцца, што аўтарам шрыфту зьяўляецца графік Адам Пултаўскі. Шрыфт быў распрацаваны, праўдападобна, у 1928 годзе — к 10-годзьдзю аднаўленьня незалежнасьці Польшчы. Шырока гэты шрыфт тады не выкарыстоўваўся.

Шрыфт быў знойдзены выпадкова ў закрытай варшаўскай майстэрні па адліўцы шрыфтоў Idzikowski i S-ka на вуліцы Рэйтана, 16. Шрыфт ляжаў сярод 1700 наборных кас. Адкрыцьцё зрабілі стваральнікі Музэю мастацкай кнігі ў Лодзі Ядвіга і Януш Трызны.

Шрыфт даступны ў тэкставым рэдактары Word.

Rp.pl; Prezydent.pl/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт