Logo Polskiego Radia
Print

100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы на хвалях Польскага радыё для замежжа

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.05.2018 11:42
У суботу пачынаецца мультымэдыйны праект «Вялікія аўтары Незалежнай».
pixabay.com/CC0

Польскае радыё запрашае на перадачы, падрыхтаваныя з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. У суботу, 2 чэрвеня, Польскае радыё для замежжа распачне мультымэдыйны праект «Вялікія аўтары Незалежнай». У сваю чаргу «Даўным даўно» – гэта праграма, прысьвечаная гісторыі польскага сьцягу, на якую запрашае Польскае радыё для дзяцей.
Мультымэдыйны праект «Вялікія аўтары Незалежнай» – гэта цыкл 40 20-хвілінных перадач, прысьвечаных выбітным палякам, якія прычыніліся да вяртаньня Польшчы на палітычную сцэну сьвету ў 1918 годзе, а таксама самым важным падзеям з гісторыі Польшчы ў ХХ стагодзьдзі. Героямі перадачы будуць, між іншым, Юзаф Пілсудзкі, Раман Дмоўскі, Ігнацы Ян Падарэўскі, Вінцэнты Вітас, Раман Дмоўскі, Войцех Карфанты і інш.
Перадачы будуць гучаць на хвалях Польскага радыё для замежжа, Радыя з-над Віліі, Польскага радыё Львоў і радыё «Польскафалюўка» ў Латвіі з 2 чэрвеня да 29 лістапада па суботах. Перадачы галоўным чынам накіраваныя да палякаў на Ўсходзе і польскай дыяспары ў цэлым сьвеце. Часткай праекту «Вялікія аўтары Незалежнай» зьяўляецца польскамоўная інтэрнэт-старонка.
Праект створаны дзякуючы архіўным матэрыялам Польскага радыё, матэрыялам польскіх арганізацый за мяжой, а таксама матэрыялам Сэнату і МЗС.

Польскае радыё запрашае на перадачы, падрыхтаваныя з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. У суботу, 2 чэрвеня, Польскае радыё для замежжа распачне мультымэдыйны праект «Вялікія аўтары Незалежнай». У сваю чаргу «Даўным даўно» – гэта праграма, прысьвечаная гісторыі польскага сьцягу, на якую запрашае Польскае радыё для дзяцей.

Мультымэдыйны праект «Вялікія аўтары Незалежнай» – гэта цыкл 40 20-хвілінных перадач, прысьвечаных выбітным палякам, якія прычыніліся да вяртаньня Польшчы на палітычную сцэну сьвету ў 1918 годзе, а таксама самым важным падзеям з гісторыі Польшчы ў ХХ стагодзьдзі.

Героямі перадачы будуць, між іншым, Юзаф Пілсудзкі, Раман Дмоўскі, Ігнацы Ян Падарэўскі, Вінцэнты Вітас, Раман Дмоўскі, Войцех Карфанты і інш.Перадачы будуць гучаць на хвалях Польскага радыё для замежжа, Радыя з-над Віліі, Польскага радыё Львоў і радыё «Польскафалюўка» ў Латвіі з 2 чэрвеня да 29 лістапада па суботах. Перадачы галоўным чынам накіраваныя да палякаў на Ўсходзе і польскай дыяспары ў цэлым сьвеце. Часткай праекту «Вялікія аўтары Незалежнай» зьяўляецца польскамоўная інтэрнэт-старонка.

Праект створаны дзякуючы архіўным матэрыялам Польскага радыё, матэрыялам польскіх арганізацый за мяжой, а таксама матэрыялам Сэнату і МЗС.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт