Пашыраецца магчымасьць безнаяўнага плацяжу ў дзяржаўных установах
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.05.2018 14:03
                    
                                 
                
                
                    Ужо ў палове дзяржаўных установаў можна заплаціць крэдытнай картай або праз тэлефон.
                
                
                    
                        
creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0
                     
                
                
                
               
                
                         У Польшчы пашыраецца магчымасьць безнаяўнага плацяжу ў дзяржаўных установах.
Ужо ў палове дзяржаўных установаў можна заплаціць крэдытнай картай або праз тэлефон. Безнаяўна можна таксама выплаціць штраф дарожнай інспэкцыі. Больш за год ажыцьцяўляецца праграма пашырэньня безнаяўных плацяжэй у дзяржаўнай адміністрацыі. Праграму рэалізуе Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналёгій і Нацыянальная палата разьлікаў. Намесьнік старшыні Нацыянальнай палаты разьлікаў Дарыюш Марц'яш (Dariusz Marcjasz) сказаў, што гэтая праграма ажыцьцяўляе ідэю «лічбавай» Польшчы.
Д.Марц’яш: Дзяржаўныя ўстановы і кліенты вельмі добра ўспрынялі праграму. За апошнія 14 месяцаў заяўку аб далучэньні да праграмы падалі 1500 адзінак. 1250 зь іх вырашылі купіць тэрміналы і ўжо падпісалі дамову. Я хачу адзначыць, што ў кожным пастарунку паліцыі ёсьць тэрмінал і можна на месцы заплаціць безнаяўнымі.
Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналёгій лічыць, што праграма зьяўляецца важным крокам у працэсе стварэньня сучаснай і эфэктыўнай дзяржаўнай інтэрнэтнай адміністрацыі ў Польшчы.
яс