Польшча дапамагае разьвіваць парусную школу ў Браславе
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.05.2018 10:51
Інвэстыцыя на суму каля 50 тыс. эўра была рэалізавана ў рамках праграмы «Польская дапамога».
Здымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/CC0 Creative Commons
У Браславе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новага будынку, які будзе служыць начлежнай базай мясцовай паруснай школы для дзяцей. Інвэстыцыя на суму каля 50 тыс. эўра была рэалізавана ў рамках праграмы «Польская дапамога».
Павераны ў справах амбасады Польшчы Марцін Вайцяхоўскі падчас цырымоніі адкрыцьця гасьцініцы, зазначыў, што Браслаў атрымаў дадатковую магчымасьць для разьвіцьця паруснага спорту і такім чынам павялічваецца таксама турыстычны патэнцыял Браслава.
Уладзімер Цярнэцеў, прадстаўнік мясцовых уладаў Беларусі, адзначыў, што супрацоўніцтва Браслава з Польшчай стала ўжо традыцыяй. У мінулым годзе, дзякуючы праграме «Польская дапамога» паўстала школа паруснага спорту для дзяцей. За 100 тысяч эўра купілі 15 парусных лодак.
«Гэта ня проста інвэстыцыі. Гэта таксама добрая памяць аб нашым агульным мінулым. Парусная школа калісьці працавала ў Браславе» – сказаў чыноўнік. Такім чынам ён згадаў міжваенны пэрыяд, калі Браслаў знаходзіўся ў межах Другой Рэчыпаспалітай, і кожны год у мясцовым возеры Дрывяты былі арганізаваныя рэгаты.
Яс